Палачан падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, бо яны набывалі шклоамывальнік з перавышаным утрыманнем метанолу ў Расіі, і спрабавалі прадаваць яго у Беларусі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

«Гэтая нізказамярзаючая шклоамывальная вадкасць не адпавядае патрабаванням заканадаўства Беларусі ў вобласці санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі насельніцтва».

Раней СМІ са спасылкай на Дэпартамент фінансавых раследаванняў КДК паведамілі пра затрыманне фуры са сродкам, падобным да «глогу», якім у Расіі смяротна атруцілася каля ста чалавек.

Сапраўды, у Расіі «глогам» атруціліся менавіта праз утрыманне ў ім метанолу, які ўтрымліваецца і ў затрыманым у Беларусі шклоамывальніку. Агулам гэтай вадкасці ў фуры было 5600 каністр ці 28 тысяч літраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0