17.01.2017 / 16:33

Дубоўка: ідзе збор грошай на выданне 6

На краўдфандынгавай платформе «Талака» распачаўся збор сродкаў на выданне найбольш поўнага Збору Твораў Уладзіміра Дубоўкі ў 2 тамах.

Янка Купала казаў яму: «Я — Дзяржавін, ты — Пушкін». Не зусім дарэчна. Купала быў Купалам, але ж Дубоўка быў Дубоўкам — геніяльным паэтам новага часу, вялікім эксперыментатарам, майстрам новага слова. 25 год правёў ён у сталінскіх лагерах. Пасля выхаду прымушаны быў калечыць уласныя вершы, прыстасоўваючы іх да густу савецкага чынавенства. У новым выданні укладальнік і каментатар Дзмітрый Давідоўскі аднавіў першыя варыянты дубоўкавых вершаў — тыя тэксты, што прынеслі яму вядомасць і любоў чытачоў.

Апроч вершаў і перакладаў, у Зборы Твораў друкуюцца філалагічныя працы Дубоўкі і ягоныя лісты. З’явяцца там і архіўныя тэксты.

Над выданнем працавала вялікая каманда. Апроч Дзмітрыя Давідоўскага, гэта рэдактары томаў Міхась Скобла і Віктар Жыбуль, аўтар прадмовы Ірына Багдановіч. Вокладкі рабіў Генадзь Мацур.

Збор Твораў Уладзіміра Дубоўкі выйдзе ў серыі «Галасы Айчыны» выдавецтва «Лімарыус», дзе раней выходзіў збор твораў Ларысы Геніюш у 2 тамах, а таксама выданні Алеся Салаўя, Янкі Юхнаўца ды іншыя выдатна падрыхтаваныя кнігі амаль невядомых класікаў беларускай літаратуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Radykal / Адказаць
17.01.2017 / 17:58
Тое, што грошы на такое выданьне трэба зьбіраць талакой - гэта прысуд дзяржаве, дзе кабзоны і газманавы атрымліваюць шматтысячныя даляравыя ганарары за ўдзел у "Славянскіх базарах" і падобных безгустоўных балаганах.
0
читатель / Адказаць
17.01.2017 / 19:46
Вот это я куплю.Обязательно. Не перекрасившийся. Да и не "чИ" "чЯ" "чЮ"
0
Reimer / Адказаць
17.01.2017 / 21:35
2 Radykal +1000
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру