У Беларусі паштовыя адпраўленні можна будзе адсочваць праз мабільную праграму
У РУП «Белпошта» з'явіцца ўласная мабільная праграма, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Матусевіч, перадае БелТА.
«У ліку нашых праектаў на бліжэйшую будучыню — зрабіць мабільную паштовую праграму. Карыстальнікам будзе даступны шэраг паслуг — ад адсочвання паштовых адпраўленняў да здзяйснення плацяжоў», — распавёў Матусевіч. Акрамя таго, праз яе можна будзе выклікаць паштовага кур'ера.
Кліентам «Белпошты» таксама стануць даступныя паслугі паштаматаў — прылад для адпраўкі і атрымання пасылак. Паштаматы ўжо тэстуюцца спецыялістамі. На першым этапе ў Мінску з'явіцца 11 такіх прылад, далей плануецца пашырыць сетку да 20.
У 2017 годзе «Белпошта» мае намер актыўна ўдзельнічаць у інтэрнэт-гандлі. «У бліжэйшы час наладзім супрацоўніцтва з шэрагам краін СНД, у першую чаргу, з Расіяй, каб арганізаваць магчымасць набыцця беларускіх тавараў, у тым ліку непасрэдна на нашай інтэрнэт-пляцоўцы», — растлумачыў Матусевіч.
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары