17.01.2017 / 17:53

У Мінску з'явіліся новыя зоны платнай паркоўкі 3

Новыя зоны платнай паркоўкі з'явіліся ў Мінску, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Паркоўкі сталіцы».

Прадугледжана спагнанне платы за паркоўку транспартных сродкаў у раёне мясцовага праезду да гасцініцы «Планета» (40 машынамесцаў насупраць будынка па пр. Пераможцаў, 23), вул. Мельнікайце (30 машынамесцаў каля дома нумар 21 па пр. Пераможцаў); вул. Няміга, 40 (60 машынамесцаў).

У раёне пр. Незалежнасці — бульв. Мулявіна — вул. Залатая Горка абсталявана 245 машынамесцаў. Паводле даных сайта гарадской сістэмы платных парковак, платнымі сталі абодва бакі праезду ад пр. Незалежнасці да вул. Залатая Горка і ад вул. Залатая Горка да пр. Незалежнасці, праезд паміж будынкамі вул. Гікалы, 4 і бульв. Мулявіна, 5, участак вул. Залатая Горка паміж вул. Гікалы і бульв. Мулявіна.

Пакуль паркоўкі эксплуатуюцца ў тэставым рэжыме, а з 17 лютага, як чакаецца, пяройдуць на штатны рэжым работы.

Як паведамлялася, у сталіцы распрацаваны план развіцця платных парковак, які складаецца з некалькіх этапаў. Першы этап ужо амаль рэалізаваны, ён прадугледжваў стварэнне амаль 2 тыс. парковачных месцаў у цэнтральнай частцы горада (у раёне вул. Гарадскі Вал, Няміга, Бабруйская, Кірава, Леніна, Свярдлова, эксперыментальная зона на вул. Талбухіна ў раёне завода «Луч» і інш.).

У 2017 годзе колькасць платных парковачных месцаў плануецца павялічыць да 8 тысяч. У асноўным яны будуць размяшчацца на вулічна-дарожнай сетцы. Плата за паркоўку служыць эканамічным інструментам упарадкавання кіравання транспартным патокам і дае магчымасць знізіць транспартную і экалагічную нагрузку на цэнтральную частку горада, стымуляваць абарот найбольш дэфіцытных парковачных месцаў, павялічыць даходную частку бюджэту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Віктар / Адказаць
17.01.2017 / 18:37
Толькі вітаю такія новаўвядзенні. У гэтым месцы ох як нялёгка запаркавацца часам. А так цяпер палова паркоўкі пустая будзе. Каму трэба на працу - хай едуць на метро, станцыя побач жа. А хто на гадзінку-дзве - заплоціць, не так і дорага, затое хоць зможа стаць.
0
Чытач / Адказаць
17.01.2017 / 20:49
Калі вы (рэдакцыя) да такіх навін будзеце выкладваць мапу? Ці навіна толькі для тых хто ведае назвы тых вуліц?
0
Воля / Адказаць
17.01.2017 / 22:07
Рэд. Дзякуй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру