17.01.2017 / 20:38

Заўтра на «Камароўцы» — зніжкі 20% 3

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 18 студзеня аб'яўляе зніжкі 20 працэнтаў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Ніжэй на 20 працэнтаў будуць цэны на агародніну і садавіну, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя і касметычныя тавары, свежамарожаную рыбу.

Танней на 20 працэнтаў таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы. Зніжка прадугледжаная і на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці.

Падрабязнасці аб таварах са зніжкамі — па спасылцы вышэй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ок / Адказаць
17.01.2017 / 22:33
Очень смешно. Был неделю назад, прошлый раз, ничего не заметил. Дороже с каждым днем
0
Андруш / Адказаць
18.01.2017 / 10:49
там зьніжкі не на ўсё "агародніну і садавіну, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса" і г.д., а толькі на асобных месцах (гэтыя месцы пералічаныя на сайце камароўскага рынку)
0
Андруш / Адказаць
18.01.2017 / 10:50
згубілася недзе тая "спасылка вышэй"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру