Малдова можа скасаваць складзенае ў 2014 годзе пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам для прыняцця «дарожнай карты» супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам, заявіў прэзідэнт рэспублікі Ігар Дадон падчас візіту ў Маскву.

EPA

Дадон распавёў, што ў бліжэйшыя тыдні пачне кансультацыі аб падпісанні рамачнага мемарандума аб супрацоўніцтве з ЕўрАзЭС, які не супярэчыць іншым пагадненням, паведамляе ВВС.

«Для таго, каб зрабіць наступны крок — гэта дарожная карта супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам — трэба будзе пераглядаць некаторыя палажэнні пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, альбо гэты дакумент, які быў падпісаны ў 2014 годзе, ануляваць», — заявіў ён.

Паводле слоў малдаўскага лідара, пагадненне з ЕС не дало Малдовы ніякіх плюсоў, краіна «страціла расійскі рынак і, як гэта ні дзіўна, нашы аб'ёмы экспарту ў Еўрапейскі саюз таксама ўпалі».

Дадон таксама папрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна «разгледзець магчымасць таго, каб Малдова стала назіральнікам у Еўразійскай эканамічнай камісіі і ў ЕўрАзЭС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?