Веданне роднай мовы, якія дзеці атрымліваюць у першыя пяць месяцаў жыцця, ніколі не страчваецца, мяркуюць навукоўцы.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Гэта даказвае даследаванне жыцця дзяцей, якія былі народжаныя ў Паўднёвай Карэі, а затым былі ўсыноўленыя галандцамі, што пераехалі жыць у Нідэрланды.

Гэтыя людзі ўжо ў дарослым узросце нашмат лепш, чым можна было б чакаць, вымаўляюць карэйскія словы. Пры гэтым самі яны знаходзіліся ва ўпэўненасці, што яны страцiлi сваю родную мову.

Прычым гэта тычылася і дзяцей, якія былі ўсыноўлены да таго, як яны навучыліся гаварыць.

На думку навукоўцаў, дзеці пазнаюць мову, на якой з імі размаўляюць у першыя пяць месяцаў жыцця.

Навукоўцы тлумачаць, што гэта даследаванне паказвае важнасць таго, каб з дзецьмі размаўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?