EPA
Італьянскі палітык-кансерватар Антоніа Таяні абраны новым старшынёй Еўрапарламента, паведаміў яго папярэднік Марцін Шульц, піша Бі-бі-сі.
63-гадовы Таяні у мінулым быў прэс-сакратаром прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі і еўракамісарам па пытаннях транcпарту, а пазней - прамысловасці і прадпрымальніцтва.
Яго супернікам на выбарах кіраўніка Еўрапарламента быў яго суайчыннік Джані Пітэла.
Еўрапейскі парламент можа блакаваць або ўносіць змены ў еўрапейскае заканадаўства, яму таксама належыць апошняе слова ў зацвярджэнні пагаднення аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза.
Таяні набраў 351 голас, а сацыяліст Пітэла — 282.
Новы старшыня Еўрапарламента быў абраны ў апошнім — чацвёртым — туры.
0
0
0
0
0
0