Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў здзяйсненні махлярскіх дзеянняў, паведамляе sk.gov.by.

Расследаваннем устаноўлена, што жыхар Маладзечанскага раёна, 1989 года нараджэння, падчас адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ за здзяйсненне злачынства супраць уласнасці таксама прычыніў грамадзянам маёмасную шкоду.

На розных сайтах у інтэрнэце мужчына знаходзіў аб'явы пра продаж аўтамабіляў і, спасылаючыся на розныя сямейныя і фінансавыя абставіны, пераконваў грамадзян прадаць маёмасць у растэрміноўку. У ходзе асабістых сустрэч ён пакідаў пацярпелым мінімальны першапачатковы ўзнос, а астатнія грашовыя сродкі абяцаў аддаць на працягу абумоўленага тэрміну згодна з напісанай распіскай. Не маючы намераў выконваць абавязацельствы, мужчына зводзіў да мінімуму далейшыя зносіны, а набытыя і нават не перааформленыя аўтамабілі прадаваў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Следчага камітэта

Таксама пацярпелымі прызнаныя грамадзяне, у якіх фігурант аналагічным спосабам выкраў дарагія мабільныя тэлефоны.

Па дадзеных следства, з ліпеня 2015 па ліпень 2016 абвінавачаны не разлічыўся за аўтамабілі, мабільныя тэлефоны i iншую маёмасць, атрыманую ад 21 грамадзяніна, на агульную суму каля 30 000 рублёў.

У рамках крымінальнай справы праведзены ператрусы, канфіскацыі, допыты сведак і пацярпелых, шэраг экспертыз. З улікам кошту выяўленых у ходзе следства аўтамабіляў, сум першапачатковых узносаў і наступных вырабленых абвінавачаным выплат, прычыненую пацярпелым маёмасная шкода кампенсавана на агульную суму звыш 21 000 беларускіх рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам паводле арт.416 (злоснае ўхіленне асуджанага ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ) і ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0