Прэзідэнт Гамбіі Яйя Джаму абвясціў у краіне надзвычайнае становішча, паведамляе BBC.
Раней прэзідэнт адмовіўся перадаваць паўнамоцтвы лідару апазіцыі Адаму Бароу, які перамог на выбарах 1 снежня.
Джэма заявіў, што дакладная дата перадачы паўнамоцтваў «не высечана на камені». Ён таксама раскрытыкаваў «незвычайнае» замежнае ўмяшанне ў справы Гамбіі і ў прэзідэнцкія выбары ў снежні.
Перад гэтымі выбарамі былі арыштаваныя лідары апазіцыі, а назіральнікам з-за мяжы забаранілі знаходзіцца ў краіне. Таксама быў адключаны інтэрнэт. Па выніках галасавання Бароу атрымаў 45,5% галасоў, Джаму - 36,7%.
Партыя, якая падтрымлівае Джаму, падала скаргу ў канстытуцыйны суд Гамбіі. У ёй гаворыцца аб парушэннях падчас выбараў. Пры гэтым выбарчая камісія краіны пацвердзіла перамогу Бароу, які цяпер знаходзіцца ў Сенегале з меркаванняў бяспекі.
Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскай дзяржаў (ЭКОВАС) падрыхтавала ваенны кантынгент для ўвядзення ў Гамбію на выпадак крызісу, але заяўляе, што ваеннае ўмяшанне будзе крайнім варыянтам.
Джаму прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Дауда Джавара. Затым ён тройчы выйграваў выбары ў краіне.
Па дадзеных Amnesty International, у 2009 годзе ў Гамбіі пачалася кампанія «палявання на ведзьмаў», у рамках якой былі выкрадзеныя каля тысячы чалавек. Джаму таксама вядомы сваімі заявамі аб тым, што будзе кіраваць «мільярд гадоў, калі гэтага захоча бог».