Відовішча арганізуюць з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста.

Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці — трактарнае ралі «Парыж — Мосар».

Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай.

Як паведамляе газета «Пастаўскі край», ралі адбудзецца 25 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста. Старт тэхнікі адбудзецца ў вёсцы Парыж у 12 гадзін. На месцы старту арганізуецца пункт гарачага харчавання (чай, кава, бутэрброды). Па ўсім маршруце трактары будуць суправаджаць тэлекамеры і квадракоптары.

Фініш ралі плануецца ў 13 гадзін на пляцоўцы каля мосарскага касцёла.

Тут адбудуцца ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў ралі, узнагароджванне пераможцаў, выступленне запрошаных артыстаў. Таксама будзе чакаць палявая кухня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0