Беларускія памежнікі выявілі ў Берасьцейскай вобласьці тры нелегальныя склады з гарэлкай украінскай вытворчасьці. Усяго было канфіскавана 1400 пляшак на суму каля 32 мільёнаў рублёў, — паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Варта адзнчыць, што сотні беларускіх грамадзян перасякаюць мяжу на аўтамабілях ды аўтобусах, каб закупіць у Чарнігаве й Чарнігаўскай вобласьці алькагольныя напоі ды іншыя тавары, — камэнтуе навіну чарнігаўскае выданьне «Високий Вал».

На думку выданьня, зьвязана гэта з тым, што багата тавараў ва Ўкраіне каштуюць значна таньней, чым у Беларусі. Напрыклад, украінская гарэлка каштуе ўдвая меней за беларускую. Між тым, у Беларусь можна ўвозіць ня больш за два літры алькагольных вырабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?