Канадскі вучоны Вазрык Назары адкрыў у Каліфорніі новы від молі і назваў яе Neopalpa donaldtrumpi - у гонар абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Бі-бі-сі.

Reuters.com

Reuters.com

Як растлумачыў Назары, галаву насякомага пакрываюць залацістыя валасінкі, што вельмі нагадала яму прычоску Трампа.

«Называючы гэты від ў гонар 45-га прэзідэнта ЗША, я спадзяюся прыцягнуць увагу грамадскасці да разнастайнасці малавывучанай мікрафаўны Паўночнай Амерыкі», - адзначае Назары.

Насякомае з размахам крылаў каля сантыметра жыве на поўдні Каліфорніі і ў мексіканскім штаце Ніжняя Каліфорнія.

Гэта першае насякомае, названае ў гонар абранага прэзідэнта Злучаных Штатаў.

На сённяшні дзень дзевяць відаў жывёл і насякомых носяць імя дзейнага прэзідэнта краіны Барака Абамы, у тым ліку рыба, павук і чарвяк-паразіт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0