У вёсцы Ваўковічы Навагрудскага раёна суседзі прагналі з дома 84-гадовай жанчыны хлопца, які з нажом у руках патрабаваў у гаспадыні грошы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У мінулую суботу, 14 студзеня, у дом да вяскоўкі уварваўся 19-гадовы малады чалавек. Ён запатрабаваў 300 рублёў, а калі зразумеў, што нічога не атрымае, то прыставіў нож да горла жанчыны. Прагнаць зламысніка змаглі суседзі, яны ж выклікалі міліцыю. Неўзабаве нападнік быў затрыманы.
Як паведамілі ў міліцыі, гэта гісторыя пачалася некалькі гадоў таму. Юнак-сірата дапамагаў жанчыне па гаспадарцы, за гэта яна яму давала пэўную суму грошай. Аднак малады чалавек прыкладным паводзінамі не вызначаўся і быў накіраваны ў спецыялізаваную ўстанову.
Малады чалавек не працаваў і нідзе не вучыўся, таму вырашыў вярнуцца да старой знаёмай. Жанчына памочніка ў матэрыяльным плане не крыўдзіла, аднак у таго пастаянна раслі запыты. У чарговы раз «заробак» ён вырашыў запатрабаваць з дапамогай нажа.
Як адзначылі ў прэс-службе УУС, распачата крымінальная справа па арт.207 КК (разбой).