18.01.2017 / 16:59

Папулярны блогер з Гомеля трансляваў жывыя эфіры з аголенымі непаўналетнімі падпісчыцамі 20

«Распранаем дзяўчынак па скайпе» — так называў свае эфіры («стрымы») студэнт аднаго з гомельскіх ВНУ і папулярны відэа-блогер з больш чым 50 тыс. падпісчыкаў Андрэй Бурым.

Расійскі Youtube-блогер Айдэн выклаў на сваім канале выкрывальніцкі відэаролік, у якім падрабязна распавядае, як юны гамяльчанін дамогся папулярнасці ў Youtube.

Мяркуючы па запісаных і апублікаваных фрагментах «стрымаў» А. Бурыма, унікальнай «тэхналогіяй» павышэння папулярнасці яго канала стала ўменне схіляць юных дзяўчат да распранання. Звязваючыся са сваімі падпісчыцамі, многія з якіх, дарэчы, аказваліся непаўналетнімі, праз відэасувязь праграмы Skype, «Youtube-зорка» падказваў і настаўляў, які прадмет адзення і якім рухам лепш зняць і якую позу пры гэтым прыняць. Відэа гэтых «зносін» у той жа час транслявалася на канале блогера ў жывым эфіры.

Адразу некалькі расійскіх відэаблогераў звярнулі ўвагу на «творчую дзейнасць» маладога чалавека і стварылі ўласныя ролікі, якія змяшчаюць, у тым ліку і фрагменты творчасці Андрэя Бурыма.

Выкрыццё з'явілася ў сеціве 17 студзеня і імкліва распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. На самім Youtube-канале Андрэя Бурым ніякіх відэазапісаў няма наогул: ролікаў ён не ствараў, а рабіў толькі «стрымы» — жывыя эфіры. Аднак «сляды», як можна пераканацца з відэа, апублікаванага расейцамі, засталіся.

На старонцы Андрэя Бурыма ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» з'явіліся тысячы гнеўных і абразлівых каментароў, сам малады чалавек на іх не адказвае.

8
цу / Адказаць
18.01.2017 / 11:37
вот она, слава.. пришла. Если не посадят, то будет у него всё хорошо на канале.
10
User / Адказаць
18.01.2017 / 12:29
Ну, девки сами виноваты, если так. Парень просто делал аудиторию
1
Генэрал Голад / Адказаць
18.01.2017 / 13:31
"...з'явіліся тысячы гнеўных і абразлівых каментароў..." - Абешчал замуж узяць! - Гдзе маі дзеньхі? - Кагда паедзем на Балі? - Я чэсная дзевушка, дажэ саскі пальцамі прыкрыла! - Наша доч не такая! - Ты жэ абешчал нікаму не паказываць!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру