ВУП Беларусі па выніках 2016 года знізіўся на 2,6% да аналагічнага перыяду мінулага года, склаўшы 94,3 мільярды рублёў у бягучых цэнах, паведамляе Белстат. 

У 2015 г. ВУП Беларусі ўпаў на 3,8%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся за год на 0,4%, склаўшы 79,4 мільярда рублёў. У снежні ў параўнанні са снежнем 2015 года аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 5,1%.

Сельгасвытворчасць у студзені-снежні вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,4% — да 15,3 мільярдаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?