Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пытанне прыналежнасці Крыма з'яўляецца абсалютна недыскусійным. Такім чынам ён адказаў на словы Надзеі Саўчанка датычна далейшага лёсу паўвострава, піша rbc.ru.

Па словах Пяскова, пытанне аб Крыме «з'яўляецца абсалютна недыскусійным і бясспрэчным для Расіі». Адказваючы на пытанне, ці можа Крэмль уплываць на кіраўніцтва непрызнаных ДНР і ЛНР з мэтай атрымаць афіцыйнае прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй, Пяскоў адказаў: «Мы не абмяркоўваем статус, становішча і будучыню расійскіх рэгіёнаў — гэта не пытанне для абмеркавання з кім бы там ні было».

Што тычыцца Данбаса, то Кіеў, па словах Пяскова, «сам адмаўляецца ад гэтага рэгіёну». Па словах прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, пра гэта сведчыць абсалютная блакада ўкраінскімі ўладамі гэтага рэгіёну «ў плане выканання сацыяльных абавязацельстваў, у плане выплаты пенсій, у плане забеспячэння інфраструктурнага і гэтак далей».

Як падкрэсліў Пяскоў, «Расія як краіна-гарант робіць усё магчымае, каб паўплываць на бакі гэтага канфлікту, а гэта якраз рэгіёны Данбаса і Кіеў, каб яны выконвалі ўзятыя на сябе абавязацельствы».

Напярэдадні Надзея Саўчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу «112 Украіна» назвала Крым «чарговым Прыднястроўем», ад якога трэба адмовіцца дзеля Данбаса, каб «не зрабіць Прыднястроўем» яшчэ і гэты рэгіён.