Ілюстрацыйнае фота, Sputnik.by

Ілюстрацыйнае фота, Sputnik.by

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 33-гадовага мужчыну, які збіў свайго суседа з-за месца для паркоўкі ў двары дома па вуліцы Авангарднай. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч, піша auto.tut.by.

Канфлікт паміж мужчынамі здарыўся 5 студзеня. 49-гадовы мужчына расчысціў у двары дома парковачнае месца для машыны жонкі, якая павінна была неўзабаве вярнуцца з працы. Але пакуль ён адносіў рыдлёўку, на гэтае месца свой аўтамабіль прыпаркаваў сусед. Мужчына папрасіў яго пераставіць аўтамабіль, але той адмовіўся.

Завязалася бойка, у выніку якой 33-гадовы мужчына нанёс свайму апаненту ўдар у пахвінную вобласць і вобласць вока. З траўмамі пацярпелы быў шпіталізаваны ў клінічную бальніцу, дзе яму зрабілі ампутацыю яечка.

Другога мужчыну затрымалі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле 155 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да 2 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0