18.01.2017 / 18:04

Сем'і з Украіны і Беларусі абмяняліся жонкамі ВІДЭА 9

У восьмым выпуску другога сезона ўкраінскага рэаліці-шоу «Міняю жінку» паўдзельнічала сям'я з Бабруйска, піша «Белпартызан». 

«Сям'я з Украіны жыве ў Крывым Рогу. Сям'я невялікая, актыўная і прыязная. Маюць уласны бізнэс. Мама прывыкла ва ўсім быць першай, а тата спрабуе ўсяляк падтрымліваць сваю жонку. Сям'я з Беларусі жыве ў горадзе Бабруйск. У іх двое сыноў і дачка ад першага шлюбу жонкі. Бацькі працуюць у сферы культуры: выкладаюць акцёрскае майстэрства. Мама лічыць, што ласкавае стаўленне можа пераканаць любога мужчыну. Ці спрацуе гэта з украінскай сям'ёй?» — гаворыцца ў анонсе праграмы.

«Нехта лічыць Беларусь апорай савецкай сістэмы. У Еўропе яе называюць ізгоем. Але гэтыя палітычныя катаклізмы не перашкаджаюць беларусам і ўкраінцам сябраваць адно з адным і ездзіць у госці», — так пачынаецца гадзінны сюжэт.

Па правілах рэаліці-шоу жанчыны мяняюць правілы ў новых сем'ях.

— Прыйшоў час мяняць правілы! — кажа ўкраінка беларускай сям'і.

— А навошта?! — пытаецца ў яе новы «муж».

На фінальнай вячэры дзвюх сем'яў, якая праходзіла ў Мінску, украінская ўдзельніца сказала пра свой досвед жыцця ў Беларусі, што «нагадвае Савецкі Саюз, людзі такія скаваныя, адчуваецца дыктатура трошкі». Але ў той жа час, адзначыла яна, ёсць і «парадак».

«Міняю жінку» — рэаліці-шоу тэлеканала 1 + 1, у рамках якога дзве сям'і на тыдзень мяняюцца жонкамі. Удзел у шоу бяруць кантрасныя сям'і: з розным сацыяльным становішчам, ладам жыцця, светапоглядам, стаўленнем да працы, адно да аднаго і да іншых, палярнымі поглядамі на выхаванне дзяцей, харчаванне і адпачынак.

0
Henri / Адказаць
18.01.2017 / 18:13
Такія шоў можна здымаць ледзь ня ў кожным горадзе ці вёсцы... узаемныя паходы налева ўвайшлі ў норму
1
Русафоб непамяркоуны , Змагар , Свядомы , Пан, Беларус-т / Адказаць
18.01.2017 / 18:20
Давайце прэзiдэнтамi махнемся
0
Раман / Адказаць
18.01.2017 / 19:28
Ну, я не аматар рэаліці-шоў, але за беларускую мову персанажам дзякуй)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру