Культура88

Пры ўрадзе створаная камісія па вяртанні культурных каштоўнасцяў з-за мяжы

Пры ўрадзе Беларусі сфарміраваная камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны.

Рашэнне стварыць камісію замацаванае ў пастанове Савета міністраў № 25 ад 13 студзеня 2017 года, апублікаванай на сайце ўрада.

Сустаршынямі камісіі прызначаныя намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

У склад групы таксама ўвайшлі старшыня Беларускага фонду культуры (БФК) Уладзімір Гілеп, старшыня камісіі «Вяртанне» пры БФК Адам Мальдзіс, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра фінансаў Юрый Сільвестраў, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лакотка, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Зміцер Яцэвіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі — начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Вадзім Пісарэвіч.

Гэтай жа пастановай урад зацвердзіў пералік з 12 дзяржаўных устаноў культуры, якія маюць асаблівае значэнне для захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры. Пытанні іх рэарганізацыі і ліквідацыі зараз могуць разглядацца толькі са згоды Саўміна.

У спіс увайшлі тры мінскія тэатры — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, а таксама віцебскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Асаблівае значэнне ўрад надаў тром ВНУ — Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама дзвюм музычным установам — Белдзяржфілармоніі і Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму хору імя Генадзя Цітовіча.

У пералік увайшлі дзве музейныя ўстановы — Нацыянальны мастацкі музей і Нацыянальны гістарычны музей.

Сваёй пастановай Саўмін таксама зацвердзіў абноўленую рэдакцыя правіл аказання паслуг па паказе фільмаў і ўдакладніў тэрмін дзеяння дазволаў на размяшчэнне вонкавай рэкламы. У цэлым прыняты дакумент уносіць папраўкі ў 16 дзейных пастаноў урада, а таксама адмяняе дзеянне 40 іншых пастаноў Саўміна.

Дакумент набывае моц 3 лютага.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае8

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць