Украінская карпарацыя «Богдан» пачала збіраць беларускія МАЗы ва Украіне ў пачатку 2016 года. Паведамлялася, што грузавікі будуць мець падвойнае прызначэнне — вайсковае і цывільнае.

У апошнія дні ва ўкраінскім інтэрнэце з'явілася падрабязнае апісанне Богдан(МАЗ)-6317 для ўкраінскай арміі. 

Машына выкарыстоўвае асноўныя шасі МАЗ-6317 — бартавога паўнапрываднага аўтамабіля падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6.

Цывільную кабіну МАЗ не выкарыстоўваюць — замест яе ўсталёўваюць бронекабіну, якая абараняе ад стралковай зброі, здымаюць і эмблему МАЗа — замест яе стаіць сімвал «Богдана».

На шасі ставяць браніраваны кунг таксама ўкраінскай вытворчасці. Браніраваная капсула з дном у выглядзе літары V дазваляе значна зменшыць страты ў выніку падрыву на міне.

Бронелісты абараняюць бакі.

Па перыметры кунга — байніцы для стралковай зброі.

Агульная вага машыны атрымліваецца 25,15 тон, магутнасць (расійскага) рухавіка ЯМЗ-238ДЕ2 — 330 к.с., трансмісія — механічная. Максімальная хуткасць на колах 85 км/г.

Заяўляецца, што ўкраінская браня абараняе экіпаж ад абстрэлу з 7.62 мм вінтоўкі СВД і 5,45 мм патронаў падвышанай прабівальнасці 7Н10 да аўтаматаў АК-74. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?