За выхадныя снежны пласт у большасці гарадоў Беларусі вырас на некалькі сантыметраў. На дахах дамоў утварыліся вялікія снежныя шапкі. Аднак такая «пухнатасць» хавае ў сабе сур'ёзную пагрозу — вялізныя ледзяшы.

Фота Юліі Бальцэвіч

МНС заклікае звяртаць увагу на казыркі будынкаў і іншыя месцы фасадаў, абыходзіць небяспечныя ўчасткі на адлегласці не менш за тры метры, не паркаваць аўтамабілі пад ледзяшамі. Ні ў якім выпадку нельга збіваць ледзяшы самастойна.