Самай шматлюднай станцыяй сталічнай падземкі па выніках мінулага года стала «Плошча Незалежнасці (Леніна)», паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.

Праз гэтую станцыю прайшла 61 тысяча пасажыраў у суткі. На другім месцы — «Каменная Горка», дзе пасажырапаток склаў 59,6 тысячы чалавек. Замкнула тройку лідараў станцыя «Плошча Якуба Коласа» з 50,1 тысячы.

Самая малалюдная — «Першамайская» (8,5 тыс.).

«Купалаўская» «дыскрымінуецца» праз тое, што ў статыстыцы ўлічваецца толькі адзін уваход у яе.

— Штодня паслугамі метро ў 2016 годзе карысталіся амаль 800 тысяч чалавек, — адзначылі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках сталічным пасажырскім транспартам няўхільна павышаецца і склала ў мінулым годзе 40,15%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0