У цэнтры Мінска на рацэ Свіслач пад лёд правалілася 60-гадовая жанчына, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Жанчына 1957 года нараджэння правалілася пад лёд за 30 м ад берага ў Свіслачы ўвечары 18 студзеня. Лёд у раёне праспекта Машэрава месцамі стаў тонкім у выніку плыні. У адну з такіх прамоін і трапіла кабета.

«Жанчына не магла выбрацца з вады самастойна. На працягу некалькіх хвілін на месца прыбылі ратавальнікі і выратавалі грамадзянку. Яе пасля шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем», — адзначыў Аляксандр Папко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0