Канстытуцыйны суд Расіі дазволіў уладам краіны не выплачваць былым акцыянерам кампаніі ЮКАС 1,9 мільярда еўра ў якасці кампенсацыі, прысуджанай ім Еўрапейскім судом па правах чалавека (ЕСПЧ), паведамляе Бі-бі-сі.

Згодна з рашэннем КС, пастанова ЕСПЧ па справе ЮКАСа супярэчыць нормам расійскай канстытуцыі.

«Расія мае права адступіць ад накладзеных на яе абавязкаў, калі гэта адзіны спосаб не парушыць канстытуцыю», — сказаў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Валерый Зоркін.

Да высновы аб тым, што рашэнне Страсбургскага суда аб выплаце кампенсацыі ў 1,86 мільярда еўра былым акцыянерам ЮКАСа супярэчыць канстытуцыі, раней прыйшоў расійскі мінюст, які і звярнуўся ў кастрычніку 2016 года з запытам у Канстытуцыйны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0