20 студзеня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 0°С па паўночным захадзе да -7°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём -2.. + 3°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

21 студзеня надвор'е будзе вызначаць франтальная сістэма, якая перамяшчаецца з акваторыі Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, умераны, ноччу парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак -3.. + 2°С.

22 студзеня вялікая частка рэспублікі апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у больш прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 9°С, па паўночным усходзе -10..- 12°С; максімальная днём 0..- 5°С, па захадзе да + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?