У Крамлі пачала спадаць эйфарыя з нагоды абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША. Ёй на змену прыйшоў скептыцызм наконт таго, што ў адносінах Расіі і ЗША можа быць нейкі прагрэс, паведамляе Bloomberg са спасылкай на чатырох высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў.

ria.ru

ria.ru

Неспакой у Крамлі выклікаюць супярэчлівыя заявы Трампа. У снежні ён заявіў, што ЗША трэба нарошчваць ядзерны патэнцыял, а на мінулым тыдні ў інтэрв'ю выказаў меркаванне, што ядзерны арсенал мае патрэбу ў «вельмі істотным скарачэнні». Крыніцы Bloomberg сярод расійскіх чыноўнікаў удакладнілі, што не будуць ацэньваць заявы Трампа, зробленыя да інаўгурацыі.

Пры гэтым Bloomberg адзначае, што расійскія чыноўнікі могуць наўмысна казаць аб зніжэнні чаканняў ад Трампа ў Крамлі, бо расійскія ўлады падазраюцца ў арганізацыі кібератакаў, накіраваных на перамогу Трампа на выбарах.

Паводле інфармацыі агенцтва, дзяржаўнае тэлебачанне Расіі змяніла манеру падачы навін аб Трампе. Цяпер у сюжэтах дадаюць, што мець ілюзій з нагоды новага прэзідэнта ЗША і спадзявацца на хуткае паляпшэнне адносін не варта.

Інаўгурацыя Трампа пройдзе заўтра 20 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?