Пра гэта паведаміла яго жонка. Іх шлюб працягваўся 13,5 гадоў, у ім нарадзаліся чацвёра дзяцей. Гэты быў чарговы шлюб бізнэсмена, ад папярэдніх у яго нарадзілася яшчэ трое дзяцей.
Трагедыі папярэднічалі фінансавыя праблемы кампаніі. Яе сузаснавальнікамі лічыліся дзве жонкі бізнэсмена.
«На працягу першага паўгоддзя 2016 года на фірме прайшлі восем праверак, з якіх толькі дзве планавыя. Усе знойдзеныя парушэнні былі неістотнымі і выпраўленыя ў вызначаны тэрмін», — пераконвае апошняя жонка.
Аднак па дапушчаных парушэннях усё ж адбыўся суд, які прысудзіў штраф у памеры 350 базавых велічыняў — 7350 новых рублёў.
Тым часам працягваліся праверкі міліцыі і Дэпартамента фінансавых расследаванняў, прычым нібыта па заявах першай жонкі.
«Мужа гэтая сітуацыя вельмі падкасіла. Ён не мог паверыць, што людзі, якім ён усё жыццё дапамагаў, могуць так жорстка і бесчалавечна з ім абыходзіцца», — кажа апошняя жонка.
«14 студзеня нервы ў мужа не вытрымалі і ён скончыў жыццё самагубствам», — паведаміла яна.