Надзвычайнае здарэнне адбылося ў расійскім горадзе Бердску (Новасібірская вобласць). Як паведамляюць інфармагенцтвы, пад цяжарам снегу абрынуўся дах конна-спартыўнага клуба «Алюр», дзе дзеці з 11 гадоў навучаюцца верхавой яздзе.
Пад заваламі са снегу і металаканструкцый апынуліся сем чалавек, уключаючы чатырох дзяцей. Двое дарослых і двое падлеткаў змаглі выбрацца самастойна, астатніх выцягнулі ратавальнікі, пазней двое з пацярпелых памерлі.
Афіцыйна паведамляецца пра двух загінулых — 15-гадовага падлетка і мужчыну 45 гадоў. Яшчэ двое дзяцей знаходзяцца ў бальніцы з пераломамі.
Да месца трагедыі накіраваныя сілы МНС і абласных аварыйна-выратавальных структур. Створаныя аператыўныя штабы для ліквідацыі наступстваў здарэння.
Паводле інфармацыі экстранных службаў, плошча абвальвання будынка коннага клуба склала каля 500 кв. м.