Навука і тэхналогіі77

«Касперскі»: Інтэрнэт-карыстальнікі ў Беларусі ўсё яшчэ не навучыліся правільна ўжываць паролі

Кожны дзявяты інтэрнэт-карыстальнік у Беларусі сутыкаўся са спробай узлому анлайн-акаўнту. Асноўная прычына ў тым, што карыстальнікі ўсё яшчэ не навучыліся правільна ўжываць паролі, тым самым рызыкуючы сваімі ўліковымі запісамі і захаванасцю асабістых звестак. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі «Лабараторыі Касперскага» паводле вынікаў праведзенага даследавання, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Згодна з ацэнкамі «Лабараторыі Касперскага», далёка не ўсе беларускія карыстальнікі лічаць неабходным ахоўваць свае акаўнты з дапамогай надзейных і моцных пароляў. Так, толькі чвэрць (27%) ствараюць новую камбінацыю для кожнага асобнага акаўнту, большасць жа аддаюць перавагу апераваць абмежаваным наборам пароляў, выкарыстоўваючы адзін і той жа для доступу адразу да некалькіх уліковых запісаў. 13% апытаных жыхароў Беларусі наогул абыходзяцца адным паролем для ўсіх сваіх акаўнтаў.

Акрамя гэтага, беларускія карыстальнікі не асабліва імкнуцца зрабіць свае паролі устойлівымі да ўзлому. Напрыклад, вялікія і малыя літары камбінуюць толькі 23% удзельнікаў апытання, а нялітарныя і нялічбавыя сімвалы выкарыстоўваюць ўсяго 14%. Пры гэтым значная колькасць карыстальнікаў ўпэўненыя ў неабходнасці моцных пароляў для аховы сваіх ключавых акаўнтаў — сістэм анлайн-банкінгу (52%), сацыяльных сетак (43%) і асабістых кабінетаў у анлайн-крамах (31%).

Даследаванне «Лабараторыі Касперскага» таксама паказала, што часта людзі даволі нядбайна ставяцца да сваіх пароляў. Да прыкладу траціна апытаных дзяліліся імі з членамі сям`і, а 13% — з сябрамі. Акрамя таго, 26% беларускіх карыстальнікаў прывыклі запісваць коды доступу на паперы, каб не забыць іх. Усе гэтыя дзеянні могуць справакаваць выпадковую уцечку звестак.

Даследаванне праведзенае кампаніяй B2B International на запыт «Лабараторыі Касперскага» ў жніўні 2016 года. У апытанні ўзялі ўдзел 12.546 інтэрнэт-карыстальнікаў у 21 краіне. У Беларусі былі апытаныя 503 чалавекі.

«Лабараторыя Касперскага» — заснаваная ў 1997 годзе ў Расіі міжнародная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы сістэм аховы ад камп`ютарных вірусаў, спаму, хакерскіх нападаў і іншых кіберпагроз. Адна з найбуйнейшых антывірусных карпарацый з сеткай рэгіянальных офісаў па ўсім свеце.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі13

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі13

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць