Паводле інфармацыі РІА «Новості», генпракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі грамадзяніна РФ Аляксандра Лапшына ў Азербайджан. Пра гэта абвясціў афіцыйны прадстаўнік беларускай пракуратуры Пётр Кісялёў.

«Прынята пастанова аб выдачы Лапшына па запыце Азербайджана. Генеральнай пракуратурай вывучаны матэрыялы, накіраваныя азербайджанскім бокам. На гэтай падставе было прынята рашэнне аб выдачы дадзенага грамадзяніна», — сказаў Кісялёў.

Нагадаем, расійска-ізраільскі блогер Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў Мінску (у яго таксама ёсць пашпарты Украіны і Канады), бо Азербайджан абвясціў яго ў міжнародны вышук за парушэнне закона «Аб дзяржаўнай мяжы» і міграцыйнага кодэкса.

Лапшын не раз наведваў Нагорны Карабах, за што яшчэ ў 2011 годзе быў уключаны ў «чорны спіс» МЗС Азербайджана. Аднак у чэрвені мінулага года Лапшын заехаў у Азербайджан праз тэрыторыю Грузіі па ўкраінскім пашпарце. Прайсці памежны кантроль і апынуцца ў Баку Лапшыну ўдалося дзякуючы таму, што ва ўкраінскім пашпарце імя «Аляксандр» было запісана па-ўкраінску — «Олександр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?