Сёння ў 22:00 пачнецца жывая трансляцыя фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017». 13 фіналістаў паспаборнічаюць за права прадстаўляць Беларусь на конкурсе, які сёлета будзе праходзіць у Кіеве.

«Наша Ніва» прэзентуе ўсе выступы канкурсантаў. Пішыце ў каментах, хто вам больш падабаецца.

№1. Іюль — Children of The World

№2. Аляксандра Ткач — Be Stronger

№3. Уладзіслаў Курасаў — Follow the Play

№4. Navi Band— «Гісторыя майго жыцця»

№5. Isaac Nightingale — On the Red Line

№6. Kеttie — Wild Wind

№7. Nuteki — Take My heart

№8. Napoli — Let's Come Together

№9. Мікіта Ходас — Voice in My Head

№10. Анжаліка Пушнова — We Should Be Together

№11. Анастасія Шавярэнка — We'll Be Together

№12. Lermont x Julic — Heart Beat

№13. «PROвокация» — My Love

Пасля выступу ўсіх канкурсантаў распачнецца глядацкае галасаванне. 

Для тэлефоннага галасавання неабходна тэлефанаваць на нумар 8-810-101-05-ХХ (ХХ — нумар упадабанага выканаўцы). Для СМС-галасавання трэба адпраўляць паведамленні на нумар 2883. У тэксце паведамлення трэба пазначыць нумар выступоўцы, які вам спадабаўся. Цана званка з мабільнага тэлефона і адпраўка СМС для абанентаў мабільных аператараў Беларусі складае 50 капеек з улікам ПДВ.

Але, акрамя глядацкага галасавання, 50% голасу мае журы. Таму да вынікаў галасавання гледачоў дададуцца балы журы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?