21.01.2017 / 00:02

Упершыню на «Еўрабачанне» паедзе беларускамоўная песня — Navi 117

Вынікі «глядацкага галасавання» паставілі Navi на 5-е месца, але журы вывела іх на 1-е.

Песня «Гісторыя майго жыцця» прагучыць на міжнародным конкурсе ў Кіеве. Нядаўна Navi прэзентавалі кліп на яе:

А так яна гучала ў фінале:

Navi летась таксама спрабавалі перамагчы з песняй «Гэта зямля», але тады ім гэта не ўдалося.

Адразу пасля навіны пра перамогу Navi праз «Нашу Ніву» падзякавалі гледачам і назвалі выхад беларускамоўнай песні на «Еўрабачанне» гістарычным:

Сёлета гурт запусціў акцыю «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2017». Як бачым, яна прынесла плён.

Гучаць і першыя жарты — камент Вадзіма Ліпніцкага на старонцы НН Укантакце: «Вот что недопоставки нефти животворящие делают».

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра гурт Navi, які паедзе на «Еўрабачанне»

фота Мікіты Недаверкава

12
Spadar / Адказаць
21.01.2017 / 00:06
Віншую !Я за іх галасаваў! Нарэшце БЕЛАРУСКАЯ група будзе прадстаўляць Беларусь -Вялікае Княства Літоўскае!!!!!
4
Я / Адказаць
21.01.2017 / 00:07
Трэба ехаць у Кiеу заузець!
4
Seka / Адказаць
21.01.2017 / 00:09
АААААААААА!!! Віншую з Перамогай!!! Малайцы!!! І не важна якое месца зоймеце на эўрабачэнні, я вельмі рады, што менавіта вы-NAVI будзеце прадстаўляць нашу краіну!
Паказаць усе каментары/ 117 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру