20.01.2017 / 22:33

Экс-прэзідэнт Гамбіі пагадзіўся пакінуць сваю пасаду пасля ўводу войскаў Сенегала 14

Reuters.com

Былы прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ пагадзіўся пакінуць сваю пасаду і пакінуць краіну, напісаў у сваім твітары новы прэзідэнт Адам Бэроў. Пра гэта паведамляе Дождь.

Напярэдадні ваенныя сілы Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) пад кіраўніцтвам генерала з Сенегала перасеклі мяжу Гамбіі.Такое рашэнне было прынята пасля таго, як Джаму адмовіўся перадаць паўнамоцтвы абранаму прэзідэнту краіны Адаму Бэроў і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. ААН падтрымала рашэнне аб ваенным ўмяшанні.

Уварванне было прыпынена 20 студзеня, каб даць магчымасць прэзідэнту Джамэ добраахвотна скласці свае паўнамоцтвы.

Бэроў ужо прынёс прысягу 19 студзеня ў пасольстве Гамбіі ў Сенегале.

Джамэ прыйшоў да ўлады ў Гамбіі ў 1994 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Дауда Джавара. Ён чатыры разы выйграваў выбары ў краіне.

nn.by

0
Антыхіпстар / Адказаць
20.01.2017 / 23:50
Найноўшая гісторыя Гамбіі ўвогуле нешта няўлоўна нагадвае... У 1980-х гадах Гамбія стварала з суседнім і нашмат за яе большым Сенегалам "саюзную дзяржаву" - Сенегамбія называлася... Развалілася гэтая "саюзная дзяржава" таму, што Гамбія не пагадзілася пайсьці на больш шчыльную інтэграцыю, у прыватнасьці па мытных пытаньнях. З 1994 году ёй кіраваў "малады прэзідэнт" "ад сахі", які перамог на выбарах 1996-га, 2001-га, 2006-га і 2011-га гадоў. У 2010-м ён абвесьціў пра пляны стварэньня спадчыннай манархіі ды сваёй будучай каранацыі. І саюзны Сенегал усё гэта цярпеў да 2016-га году, калі, нарэшце, "малады прэзідэнт" расслабіўся і дапусьціў сапраўдны падлік галасоў... Далейшую хаду падзеяў - гл. вышэй. Цікавы сцэнар, ці ня праўда?
0
Антыхіпстар / Адказаць
21.01.2017 / 00:15
Ну і хада прэзідэнцкіх выбараў у Гамбіі 2016 г. можа быць цікавай для беларусаў: "Президентские выборы в Гамбии прошли 1 декабря 2016 года. Власти Гамбии отключали доступ к интернету и заблокировали международную телефонную связь на время выборов... Основной представитель оппозиции и глава Объединённой демократической партии Усэйну Дарбое был арестован в апреле 2016 года за участие в неразрешённой мирной демонстрации, в которой он требовал освобождения однопартийцев, задержанных двумя днями ранее, и расследования гибели в заключении одного из видных членов партии Соло Санденга. В июле 2016 года Дарбое вместе с 18 другими членами ОДП был приговорён к 3 годам заключения, что сделало невозможным его участие в выборах... В мае 2016 года Джамме заявил: «Я предупреждаю злую нечисть, называемую оппозицией: если вы захотите дестабилизировать эту страну, я закопаю вас на девять футов под землю». В течение последующих месяцев, десятки его противников были арестованы, а двое умерли в тюрьме. В начале ноября 2016 года трое журналистов были арестованы и задерживались без суда, также как и известный бизнесмен, финансировавший оппозиционные партии. В начале ноября Джамме сказал: «Аллах избрал меня; только Аллах может снять с меня власть». В середине ноября, отвечая на критику оппозиции, он заявил, что его не беспокоит, когда его называют диктатором, потому что он «диктатор развития и прогресса». Он предупредил граждан, что они должны проголосовать: воздерживаться от голосования «незаконно» и неприемлемо, так как организация выборов стоит государству денег" ... 2 декабря 2016 года глава избирательной комиссии Гамбии сообщил о том, что президент Гамбии Яйя Джамме проиграл выборы кандидату от оппозиции Адаму Барроу" https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5_%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B_%D0%B2_%D0%93%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B8%D0%B8_(2016)
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
21.01.2017 / 00:36
Акуляр сьціснуўся.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру