21.01.2017 / 11:54

У Мачулішчах пры выбуху ў гаражным кааператыве пацярпелі 3 чалавекі 2

Пры выбуху ў гаражным кааператыве ў Мачулішчах пацярпелі 3 чалавекі, аднаму з іх спатрэбілася шпіталізацыя. Такая інфармацыя размешчанаяна сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

mchs.gov.by

«Двум з уладальнікаў пашкоджаных гаражоў аказаная першая медыцынская дапамога медыкамі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Абодва ад шпіталізацыі адмовіліся. Яшчэ адзін мужчына са шматлікімі траўмамі брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці», — удакладнілі ў МНС.

20 студзеня ў 16.39 паступіла паведамленне пра выбух з наступным гарэннем ў двухузроўневых цагляных боксах на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва «Аўтатурыст» у гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна. У выніку выбуху разбураныя шэсць гаражоў (4х7. м кожны, 3 — на ніжнім і 3 — на верхнім узроўнях). Работнікамі МНС праводзіліся працы па разборы завалаў. Стала вядома, што пацярпелі шэсць аўтамабіляў: «Фольксваген-Шаран», «Пежо-307», «Форд-Сіера», «Пежо-806», «ВАЗ-2106» і «Паршэ Каен». Прычына здарэння высвятляецца.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
21.01.2017 / 12:55
Аутауладальнiкi становяцца самай небяспечнай для астатнiх людзей групай грамадства.Ужо не ведаеш , дзе iх трэба асцерагацца : на дароге, прыпынку, тратуары, у двары, седзячы у кафэ, выходзячы з падземнага перахода, едучы у цягнiку , албо праходзячы побач з гаражамi. I самае страшнае, што гэты спiс не поуны.Упэунены , будуць новыя сюрпрызы ад гэтых таварышау
0
Кнехт / Адказаць
22.01.2017 / 22:17
Кісларод альбо прапан. Нельга сёння, калі ёсць сучасныя апараты па рэзы і зварцы з паветрам, вуглекіслатою і аргонам, карыстацца выбуханебясечнымі газамі. Асабліва ў прыватным сектары.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру