Дзясяткі тысяч чалавек у Вашынгтоне выйшлі на «Марш жанчын», які стаў кульмінацыяй міжнароднай кампаніі пратэсту ў першы дзень пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе ВВС.

EPA

EPA

Першапачаткова чакалася, што ў маршы возьмуць удзел да 200 тысяч чалавек, аднак незадоўга да пачатку акцыі арганізатары павысілі чаканую яўку да 500 тысяч.

У знак салідарнасьці з маршам у Вашынгтоне акцыі пратэсту праходзяць у сотнях гарадоў, у тым ліку ў Сіднэі, Лондане, Парыжы і Барселоне. Агулам на суботу запланаваныя да 700 «жаночых маршаў» па ўсім свеце.

Арганізатары, сярод якіх актывісты левых партый, фемінісцкіх і «зялёных» рухаў, хочуць прыцягнуць увагу да праблемы правоў жанчын, якія, па іх думку, знаходзяцца пад пагрозай у сувязі з прыходам да ўлады Дональда Трампа.

EPA

EPA

Удзельнікі маршу, на многіх з якіх — ярка-ружовыя шапкі, таксама выступаюць за расавую роўнасць, даступную ахову здароўя і права на аборты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?