«Некалькі дзён таму практычна каля дома, на дарозе каля Азярца пад Мінскам, разбіліся на машыне мой брат з жонкай, — піша наша чытачка Яна Ласка. — Вылецелі ў заносе на сустрэчную пад мікрааўтобус. Іра загінула. Віця быў за рулём, ён пад следствам. У іх двое паўналетніх дзяцей, у жудасным стане, баюся за абоіх — Іра была выдатная, кахаючая, любімая, клапатлівая мама і значыла для іх вельмі шмат.

На наступны дзень пасля гэтай аварыі мы з бацькам ехалі той жа дарогай. Развіталіся з Ірай і вярталіся ў горад. Прыгнечаныя, ехалі павольна і асцярожна, абмяркоўваючы, як гэты кашмар мог здарыцца. Хуткасць перавысіць на гэтым участку немагчыма, калі ёсць хоць грам мозгу — паварот дарогі, цемра і ледзяная каляіна. Ні з таго ні з гэтага машына ў намець сысці не можа, для гэтага павінны быць прычыны. І ў гэты момант, на гэтым жа месцы, у долі секунды — нашу машыну заносіць.

Мой бацька водзіць шмат гадоў. Шмат дзясяткаў гадоў. Яго вопыту хапіла, каб машына засталася ў паласе. А не на сустрэчцы, як Віця з Ірай. І не ў кювеце, як БМВ, якую мы дапамагалі выцягваць праз пару дзён.

А куфэрак проста адчыняўся. Каляіна праходзіць роўна ў тым месцы, дзе дарожнае палатно сутыкаецца з абочынай. Ніжэй відэа, на якім добра відаць, якая прыгожая прылада забойства выйшла. Тонкая наледзь і адсутнасць ліхтароў — поўны камплект.

Пасля аварыі прайшло больш за тыдзень. Ні знакі, ні асвятленне на гэтай дарозе так і не з'явіліся. Трэба, каб яшчэ хтосьці загінуў?!» — пытаецца Яна Ласка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?