Восем беларускіх дзяржаўных алкагольных заводаў аб'ядналіся ў адзін холдынг «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП», які стаў самым буйным вытворцам алкаголю ва Усходняй Еўропе.

Няпростую задачу па карпаратыўнай ідэнтыфікацыі холдынгу і яго гандлёвай кампаніі вырашыла брэндынгавае агенцтва ARMBRAND.

Лагатып павінен быў адлюстраваць поле дзейнасці, добра выглядаць у малым і дробным памеры (на этыкетцы бутэлькі або на выставачным стэндзе), лёгка адлівацца ў шкле. 

Улічваючы пастаянны рост цікавасьці да народнай культуры, за аснову была ўзятая беларуская «зорка» — дэталь нацыянальнага арнаменту, сімвал народных святаў.

Зорка пластычна звязвае тэматыку холдынгу і беларускія нацыянальныя традыцыі.

Восем яе прамянёў, якія сімвалізуюць восем заводаў, ўтвараюць свячэнне вакол бутэлькі, сілуэт якой дадзены контрформай ў цэнтры знака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?