Заснулі і не прачнуліся пара бабруйчан: 46-гадовы мужчына (ўладальнік дома на вуліцы Бялінскага) і ягоная 37-гадовая знаёмая. Іх целы некалькі дзён таму выявіў сваяк, які прыйшоў у дом — гаспадар не жыў у хаце стала, а выкарыстоўваў яе як лецішча.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Соленюк, як мяркуецца, прычынай смерці — атручванне чадным газам.

«Целы загінулых следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта адправілі на экспертныя даследаванні. Толькі пасля вынікаў экспертызы можна будзе зрабіць высновы аб дакладнай прычыне смерці. Цяпер следчыя збіраюць інфармацыю, якая характарызуе загінулых. Пакуль, вядома, найбольш відавочная версія следства кажа пра тое, што яны раней часу зачынілі засоўку коміна, не даўшы дагарэць дровам ў печы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?