Не, гэта была ня нейкая спрэчка наконт магчымасьцяў яго арганізму. Ды і пасажыры былі ня простыя, а падатковыя інспэктары, якія ў Гомелі праводзілі рэйд па выяўленьні нелегальных таксістаў. Дык вось, заўважыўшы легкавушку, абсталяваную пад таксі, але безь дзяржаўных нумароў, яны вырашылі разам з інспэктарам ДАІ пракаціцца.
Што і зрабілі. Вадзіцель за гэтую паслугу запатрабаваў зь іх 20 тысяч рублёў. Атрымаўшы купюру (дарэчы, спэцыяльна памечаную), ён застаўся задаволеным. Але ня тут тое было: інспэктары прад’явілі яму свае пасьведчаньні, разьлічваючы, што ён, як кажуць, адразу «здасца».
Ды толькі памыліліся, бо кіроўца ў адно імгненьне, нібы цыркавы фокусьнік ці спрактыкаваны шпіён, праглынуў грошы. Аднак указаная «працэдура‑апэрацыя» яму не дапамагла, бо доказаў яго незаконнай дзейнасьці было дастаткова. Мужчына вымушаны быў заплаціць штраф.