Дональд Трамп, Іванка і Джарэд Кушнер, AP

Дональд Трамп, Іванка і Джарэд Кушнер, AP

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу перададуць запрашэнне навагрудскага музея пабываць у Беларусі. Пра гэта сёння паведамілі ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Запрашэнне з віншаваннямі Дональду Трампу з Музея габрэйскага супраціву ў Навагрудку ўжо даслана. Тут гатовы прыняць і яго самога, і ўсю яго сям'ю. «Іванка і Джарэд (дачка Трампа і яе муж) збіраліся тут пабываць, а Чарльз Кушнер (сват Трампа) абяцаў перадаць запрашэнне прэзідэнту ЗША асабіста», — паведамілі ў эфіры АНТ.

«Гэта ж не першая наша перапіска з Чарльзам, і адказ я атрымала літаральна за лічаныя секунды. Адказ быў — так, я перадам ўсім членам нашай сям'і. У Чарльза вельмі цёплае стаўленне да Навагрудка. Бо гэта вельмі тыпова для габрэяў — менавіта так ставіцца да гісторыі сваёй сям'і, да сваіх каранёў», - распавяла стваральнік Музея габрэйскага супраціву ў Наваградку Тамара Вяршыцкая.

Як паведамлялася раней, дакументы, знойдзеныя ў архівах Беларусі, пацвярджаюць беларускія карані зяця прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0