На рынку аблігацый з'явіўся новы гулец — медыцынскі цэнтр «Ладэ». Беларусам прапануюць укласціся ў аблігацыі ў далярах пад 8% гадавых. Прадаваць аблігацыі пачнуць з 25 студзеня.

lode.by

lode.by

«Спроба пяра» будзе невялікая па аб'ёме: прыватны медцэнтр зойме ў беларусаў пакуль толькі 500 тысяч даляраў. Тэрмін звароту аблігацый - 1 год. Пры гэтым, працэнтны даход пакупнікам абяцаюць выплачваць кожныя тры месяцы. Намінальны кошт адной аблігацыі складзе 100 даляраў.

У Беларусі гэта першы досвед выпуску аблігацый медцэнтраў. Да гэтага часу каштоўныя паперы прапаноўвалі ў асноўным гандлёвыя сеткі і забудоўшчыкі.

— «Ладэ» зацікаўлены ў вывучэнні магчымасці рэфінансавання часткі крэдытнага партфеля за кошт рэсурсаў, прыцягнутых без удзелу банкаў, — растлумачылі ў кампаніі «ВестБізнесГруп», якая з'яўляецца арганізатарам выпуску. — Гэта звязана, у тым ліку, і з тым, што кампанія спадзяецца зрабіць таннейшым кошт пазыковага фінансавання, на першым этапе прыцягваючы ўкладчыкаў значным спрэдам у адносінах да сённяшняга ўзроўню ставак па дэпазітах, а пасля атрымліваючы эканамічны эфект за кошт пагашэння больш дарагіх крэдытаў.

Медцэнтр працуе ў Беларусі з 1992 года. Кошт чыстых актываў кампаніі, згодна з праспектам эмісіі, склаў 12,3 мільёна новых рублёў (дадзеныя на 1 кастрычніка 2016 года). Чысты прыбытак склаў 861 тысячу рублёў, дэбіторская — запазычанасць — 1,6 мільёна, крэдыторская запазычанасць — 15,2 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?