Гарадзенскія памежнікі ў супрацоўніцтве зь літоўскімі калегамі ліквідавалі канал незаконнай перапраўкі цыгарэтаў зь Беларусі ў Літву.
16 ліпеня ў трох мэтрах ад Нёмана нашыя памежнікі затрымалі аўтамабіль «УАЗ» і двух беларусаў.
У часе дагляду ў кузаве машыны знайшлі 24 тысячы пачак цыгарэт расейскай вытворчасьці. Яны былі запакаваныя ў гумова‑брэзэнтавыя чахлы й падрыхтаваныя да пераправы церазь Нёман у Літву. У кабіне машыны знаходзілася партатыўная ультрахвалевая радыёстанцыя.
Прыблізная сума ацэнкі канфікскаванага грузу склала 36 мільёнаў рублёў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.