Верталёт з ратавальнікамі на борце, якія бралі ўдзел у аперацыі па аказанні экстраннай дапамогі людзям, пацярпелым з-за снегападаў у цэнтральнай Італіі, разбіўся ў рэгіёне Абруца, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што кантакт з экіпажам верталёта быў страчаны каля поўдня па мясцовым часе (14.00 па мінскім). Паводле папярэдняй інфармацыі, верталёт упаў з вышыні каля 500 м. На яго борце было шэсць чалавек: два пілоты, лекар, медбрат і два выратавальнікі. Усе шасцёра загінулі. Адзначаецца, што экіпаж паспеў адправіць сігнал бедства.

Між тым выратавальная аперацыя на месцы гатэля Rigopiano (вобласць Абруца), на які абрынулася лавіна ў ноч на 19 студзеня, працягваецца. Выжылі 11 чалавек. Прызнаныя загінулымі 14 чалавек, 15 прапалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0