Цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя апублікаваў сёньня новы сьпіс забароненых для купаньня вадаёмаў Беларусі. У іх лік трапілі ўсе гарадзкія вадасховішчы Менску й рэкі Віцебску.

Па стане на 18 ліпеня забаронена купаньне ў месцах масавага адпачынку на наступных вадаёмах:

  • Менск:
    • вадасховішча «Дразды», пляжы №№ 5,6,7,8;
    • вадасховішча «Цна»
    • Камсамольскае возера
  • Менская вобласьць:
    • Нясьвіскі раён, зона адпачынку аздараўленчага летніка «Арлянё» на рацэ Уша,
    • Салігорскі раён, зона адпачынку Салігорскага вадасховішча
    • Старадароскі раён: зоны адпачынку сажалак у Старых Дарогах, пасёлку Новым, вёсцы Горкі, вёсцы Новыя Фалічы.
    • Старыя Дарогі, вадасховішча «Ляўкі»
    • Валожынскі раён, зона адпачынку «Жоўты Бераг» на Заходняй Бярэзіне
    • Слуцкі раён, зона адпачынку ў вёсцы Квасынічы
    • Слуцк, зона адпачынку гарадзкога пляжу
    • Смалявіцкі раён, Пятровіцкае вадасховішча
    • Чэрвенскі раён, зона адпачынку на рацэ Уша ў вёсцы Рудня
  • Берасьцейская вобласьць
    • Баранавічы, зона адпачынку на вадаёме «Сьвяцілава»
    • Ляхавіцкі раён, зона адпачынку на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава
    • Столінскі раён
      • зона адпачынку ў Століне
      • зона адпачынку ў Давыд‑Гарадку
    • Жабінкаўскі раён:
      • зона адпачынку на вадаёме гарадзкога парку ў Жабінцы
      • вадаём у вёсцы Булькава
      • возера ў вёсцы Хмелева
    • Кобрынскі раён, зона адпачынку гарадзкога пляжу на рацэ Мухавец
  • Гомельская вобласьць:
    • зона адпачынку на гарадзкім пляжы ў Мазыры
    • вадаём «Сырнае» ў Кармянскім раёне
    • Гомельскі раён, зона адпачынку пансіянату «Залатыя Пяскі»
  • Гарадзенская вобласьць:
    • Янаўскае вадасховішча ў Астравецкім раёне
    • Зэльвенскі раён:
      • зона адпачынку аздараўленчага летніка «Блакітная хваля» на вадасховішчы «Зэльва», вёска Расьцевічы
      • вадасховішча «Зэльва» ў Зэльве
    • Астравецкі раён, Янаўскае вадасховішча
    • Ваўкавыск, вадасховішча «Дамба»
  • Віцебская вобласьць:
    • Віцебск:
      • рака Дзьвіна "font-size:95%;пляж 30 гадоў ВЛКСМ)
      • рака Лучоса "font-size:95%;пляж тэхнікуму сувязі)
      • рака Віцьба
    • Полацкі раён:
      • возера Гомель
      • возера Шчаты
      • возера Суя
      • возера Наўліца
    • Верхнядзьвінск: 2 сажалкі па вуліцы Маскоўскай і Першамайскай у раёне Гейжанава
  • Магілёўская вобласьць
    • Бабруйскі раён, рака Бярэзіна, пляж «5‑6 мікрараён»
    • Бабруйск, пляж ПУП «Санаторый імя Леніна»
Асноўнай прычынай забароны на купаньне ёсьць перавышэньне колькасьці кішэчных палачак у вадзе, што можа выклікаць кішэчныя расстройствы, калі выпадкова праглынуць ваду.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0