24.01.2017 / 20:51

Трэці выпадак за тыдзень: у Ганцавічах ратавалі дзяўчынку пасля ўколу цэфтрыяксону 16

У Ганцавіцкую цэнтральную раённую бальніцу з анафілактычным шокам трапіла 12-гадовая дзяўчынка, паведамілі БелТА ў мясцовай ЦРБ.

Выпадак адбыўся 20 студзеня. Школьніца захварэла на гнойную ангіну. Участковы педыятр выпісаў дзіцяці прэпараты «Цэфтрыяксон» і «Лідакаін». Вечарам маці стала самастойна ўводзіць дачцы лекі, і ў гэты час ёй стала дрэнна. У яе было абцяжаранае дыханне, затым яна страціла прытомнасць. Спалоханая жанчына выклікала хуткую дапамогу. Медыкі прыбылі праз пяць хвілін. Яны аператыўна аказалі дзяўчынцы дапамогу, пазбавіўшы яе ад анафілактычнага шоку, затым даставілі ў рэанімацыю. Цяпер школьніца пераведзеная ў дзіцячае аддзяленне, дзе ёй лечаць ангіну.

Таксама ў гэты дзень у бальніцу з дыягназам «анафілактычны шок» паступіла яшчэ адна жыхарка Ганцавіцкага раёна. Ёй таксама ў сціслыя тэрміны была аказаная медыцынская дапамога. У цяперашні час здароўю жанчыны нічога не пагражае.

4
Тятя / Адказаць
24.01.2017 / 20:59
И хотите сказать что это не препарат виной всему?
8
Справедливый / Адказаць
24.01.2017 / 21:11
Сначала надо вводить подкожно и смотреть на местную реакцию
8
jagor / Адказаць
24.01.2017 / 21:54
Іншых антыбіётыкаў больш нема? Колькі врачы атрымліваюць за назначэньня менавіта гэтага антыбіётыка і гэтага вытворцы?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру