Федэральнае бюро раcследаванняў вывучыла ў канцы снежня перамовы амбасадара Расіі Сяргея Кісляка з амерыканскім генерал-лейтэнантам у адстаўцы Майклам Флінам, піша The Washington Post.

washingtonpost.com

washingtonpost.com

Флін быў прызначаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на пасаду дарадцы па нацыянальнай бяспецы, аднак ягоныя магчымыя сувязі з Расіяй выклікалі недавер часткі амерыканскай разведвальнай супольнасці і прэсы.

У прыватнасці ўвагу спецслужбаў прыцягнулі некалькі тэлефонных размоў Фліна з амбасадарам РФ у ЗША Сяргеям Кісляком 29 снежня, калі адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы аб'явіла пра новыя санкцыі супраць Масквы ў адказ на расійскія кібератакі.

Згодна з інфармацыяй The Washington Рost атрыманай ад крыніц у ФБР, размовы не ўтрымлівалі нічога супрацьзаконнага.

У той жа час паведамляецца, што Флін не быў цэллю расследавання, піша газета.

Флін, які паходзіць з сям'і каталікоў ірландскага паходжання, лічыцца ў ЗША масквафілам, хоць незадоўга да абрання Трампа ён называў Пуціна «таталітарным дыктатарам і бандытам, які не ўлічвае нашы інтарэсы». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?