Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі ўпершыню паказаў гледачу «менскі скарб» — унікальны збор срэбных прадметаў чатырох стагодзьдзяў.

Місы імпэратараў, скрыначка князёўны, георгеўскія крыжы, ажурныя вазы і падсьвечнікі — усяго 547 рэчаў, створаных майстрамі заходнеэўрапейскай і расейскай школаў.

Скарб быў знойдзены пры правядзеньні будаўнічых работаў на перакрыжаваньні вуліцаў Валадарскага і Ўрыцкага ў сталіцы 4 жніўня 1988 году.

Хутчэй за ўсё, скарбы былі зарытыя ў зямлю пасьля рэвалюцыйных падзеяў 1917 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?