Тэатральны сэзон Новы драматычны тэатар (раней зваўся «ДЗЕ-Я?») распачне на роднай сцэне, пішуць «Менск-Навіны»

Рэканструкцыя будынку былога кінатэатру «Радзіма», што на вуліцы Лізы Чайкінай, набліжаецца да завяршэньня. Цяпер тут уцяпляюць сьцены і рамантуюць глядацкую залю.

Ужо заліты падмурак для паваротнага кола сцэны і зладжана штыкетнае абсталяваньне. Хутка пачнецца мантаж сьветлавой і гукавой апаратуры.

Глядацкую залю на 200 месцаў плянуецца зрабіць у цёмна-сініх адценьнях.

У тэатры зьявяцца дзьве шатні, зімовы сад, кавярня для актораў і гледачоў. Сэзон можа пачацца крыху пазьней, чым звычайна — у кастрычніку альбо сьнежні.

Як паведамляла раней Наша Ніва, у рэпертуар тэатру могуць увайсьці спэктаклі на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?