Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 4 з 5

Парапет лесвічнага пралёта гасцініцы «Масква». Фота з сайта varlamov.ru.

28.06.2017 / 11:38

Разгадка смерці Янкі Купалы? Сёння 75 гадоў з дня дагэтуль не расследаванай гібелі Народнага паэта Беларусі

Паважаная рэдакцыя! Хачу падзяліцца думкамі пра артыкул Настассі Зелянковай «Мне бацька яшчэ казаў: «Купала? Дык яго нашы хлопцы забілі! Быў загад ліквідаваць», надрукаваны на сайце nn.by.

З павагай,
Віктар Патапенка — сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ад Рэдакцыі. З некаторымі высновамі Віктара Патапенкі можна спрачацца. Віталь Скалабан, скажам, ці Янка Брыль трымаліся іншых меркаванняў. Але лічым патрэбным даць яму слова, бо ён супаставіў шмат наяўных матэрыялаў пра здарэнне, вакол якога застаецца заслона таямнічасці.

Таемнае забойства ці выпадковае забойства па неасцярожнасці

Вядома, што Янка Купала прыехаў у Маскву 18 чэрвеня 1942 года. Дзесяць дзён ён сустракаўся з сябрамі-пісьменнікамі ў гасцініцы «Масква», хадзіў па справах у выдавецтвы, да доктара, а ў дзень трагічнай смерці, за некалькі гадзін, размаўляў у нумары з выдаўцом Яўгенам Мазальковым.

Падчас размовы Мазалькоў частаваўся цукеркамі, расказаў Купалу, што ў дзіцячым выдавецтве толькі што выйшла ў свет яго кніга і што заўтра ён можа атрымаць аўтарскія экзэмпляры і ганарар. Іван Дамінікавіч падзякаваў складальніку кнігі, расказаў пра жыццё ў Печышчах пад Казанню.

Далей Яўген Мазалькоў зазначае: «Зазваніў тэлефон. На дзясятым паверсе Янку Купалу чакалі сябры. Ён угаворваў мяне пайсці разам з ім, але я спяшаўся дадому».

Іван Дамінікавіч пагадзіўся з Мазальковым і выказаў спадзеў на хуткую сустрэчу падчас юбілею (60-годдзе з дня нараджэння паэта).

Яўген Мазалькоў правёў Янку Купалу да ліфта (ён жыў на чацвёртым паверсе), развітаўся з ім. Ці вяртаўся паэт да сябе ў нумар пасля расстання з Мазальковым, нам невядома. Як і невядома, з якой прычыны Янка Купала быў запрошаны на дзясяты паверх у нумар, дзе жыў старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі Міхась Лынькоў. У той позні вечар, а гэта была нядзеля, дваццаць першая гадзіна вечара, яго чакалі Кандрат Крапіва, двое работнікаў рэдакцыі газеты «Красноармейская правда» — рэдактар, ураджэнец Гомельскай вобласці палкоўнік Цімафей Міронаў і карэспандэнт Карханаў, загадчыца аддзела мастацтва рэдакцыі газеты «Известия» Вольга Вайцінская.

Некаторыя даследчыкі трагічнай смерці Янкі Купалы ўспамінаюць яшчэ і Пятра Глебку, які прыйшоў да Лынькова незадоўга да таго, як нехта па тэлефонным званку вызваў Янку Купалу з нумара гасцініцы. Але Глебка не ўзгадваецца ў афіцыйным спецпаведамленні НКВД, таму мы мусім спыніцца на вышэйзгаданых асобах. Хто з іх ініцыяваў сустрэчу і па якой прычыне, мы таксама нічога не ведаем. Па архіўных інфармацыйных крыніцах можна толькі меркаваць, што работнікаў рэдакцыі газеты «Красноармейская правда» лучыла з Лыньковым і Крапівой супраца ў газеце. Пра гэта ўзгадваецца ў артыкуле «Первые военные вёрсты «Красноармейки» Сяргея Клімковіча.

Вядома, што гэтыя сведчанні не могуць запэўніць нас, што па ініцыятыве армейскіх журналістаў у нумар да Міхася Лынькова быў запрошаны і Янка Купала.

Падставай для запрашэння Янкі Купалы ў нумар гасцініцы да Міхася Лынькова магло быць яшчэ і знаходжанне там загадчыцы аддзела культуры рэдакцыі газеты «Известия» Вольгі Вайцінскай — аўтара артыкула «Письмо из Минска», надрукаванага на старонках «Литературной газеты» ў 1938 годзе. У ім Вайцінская рэзка раскрытыкавала работу Саюза беларускіх пісьменнікаў і выконваючага абавязкі старшыні Міхася Лынькова, прапанавала прыняць радыкальныя меры: «сменить бюрократический канцелярский метод руководства на демократический, соответствующий стилю работы советских общественных организаций».

Можна дапусціць, што Лынькоў збаяўся сустрэчы з адыёзнай журналісткай, захацеў прыкрыцца прысутнасцю народнага паэта. З іншага боку, навошта было Вайцінскай ехаць да Лынькова ў нумар гасцініцы ў нядзелю позна вечарам, калі яна магла запрасіць яго і іншых у рэдакцыю днём у будні дзень.

Фота з сайта varlamov.ru.

Стойка адміністратара гасцініцы «Масква». Фота з сайта varlamov.ru.

Увогуле, з візітам Вольгі Вайцінскай у нумар гасцініцы да Міхася Лынькова шмат загадак. Хто яе запрашаў ці, наадварот, яна арганізавала сустрэчу ваенных карэспандэнтаў з беларускімі пісьменнікамі — невядома, аднак Янка Купала, калі запрашаў Мазалькова ісці разам з ім да Лынькова, напэўна, здагадваўся, з кім давядзецца сядзець за адным сталом, не рабіў ніякіх захадаў, каб сысці раней з нумара ці ўвогуле адмовіцца ад сустрэчы. У яго памяці, мабыць, захаваліся радкі з яе артыкула «Пісьмо з Мінска», у якіх яна зазначыла: «…между литераторами есть некий «пакт о ненападении» и «попытка критиковать стихотворения Янки Купалы и Якуба Коласа рассматривается как событие необычайное. Создалось неписаное правило, что Якуба Коласа и Янку Купалу критиковать нельзя, даже когда они порой пишут явно плохие стихи».

Калі прагледзець газету «Известия» таго часу, можна прыйсці да думкі, што Вольгу Вайцінскую запрасіў у гасцініцу Алесь Кучар, артыкул якога і быў надрукаваны ў нумары за 28 чэрвеня. Ён, да прыкладу, вырашыў аддзячыць ёй за публікацыю, сустрэўся, а пасля яна выпадкова зайшла да Лынькова, у нумары якога ўжо былі работнікі ваеннай газеты і Крапіва. Па яе просьбе, а можа, ад зацікаўленасці, Лынькоў вырашыў далучыць да гурту і Янку Купалу. Такі варыянт таксама можна было разглядаць, каб на сённяшні дзень не было дакументаў, якія звязаны з лёсам Вольгі Вайцінскай.

Я маю на ўвазе пакаянны ліст Сталіну ад гэтай асобы, які прыйшоў у ЦК ВКП(б) 30 студзеня 1939 г.

У ім Вайцінская адстойвае сябе як шчырага камуніста, апраўдвае высокае званне члена партыі, якое нібыта было спаганена пісьменнікам Аляксандрам Фадзеевым. Далей Вольга Вайцінская прызнаецца Іосіфу Сталіну, што «в ноябре месяце я была назначена заместителем редактора «Литературной газеты», редактора назначено не было, и я все это время и.о. редактора. Мне было трудно потому, что одновременно я вела разведывательную работу по заданию органов НКВД».

Далей у пісьме Вольга Вайцінская просіць апраўдання ў Сталіна, паколькі ў многіх выпадках яна не магла сябе паводзіць з «ворагамі» народа прынцыпова, бо яна, «як работнік НКВД», не мела на гэта права.

Вядома, што пра пісьмо Сталіну ніхто ў кампаніі беларускіх пісьменнікаў не здагадваўся, напэўна, успрымалі яе як пасадовую асобу рэдакцыі газеты, а яна, «разведчыца» Вольга Вайцінская, на самай справе агент-інфарматар, седзячы за сталом з бакалам шампанскага, спакойна назірала за прысутнымі, у прыватнасці за Янкам Купалам. У 22 гадзіны яна разам з Кандратам Крапівой выйшла з гасцінічнага нумара. Каму і якім сакрэтным метадам яна паведаміла пра абстаноўку сярод пісьменнікаў, мы можам толькі здагадвацца. Але алібі сабе стварыла адмыслова — яе праводзіў у горад Кандрат Крапіва. Праз дзесяць хвілін, калі яны выйшлі з нумара гасцініцы, Міхасю Лынькову пазванілі і папрасілі да тэлефона Янку Купалу. Хто ведаў на тую хвіліну, дзе знаходзіцца народны паэт? Апрача Яўгена Мазалькова, які праводзіў яго да ліфта, Вольгі Вайцінскай ды Кандрата Крапівы маглі яшчэ ведаць месцазнаходжанне Янкі Купалы работнікі НКВД. Яны кантралявалі кожны тэлефонны званок, яны праз сетку агентурных работнікаў, да якіх адносіўся абслугоўваючы персанал гасцініцы, маглі ведаць пра кожны крок народнага паэта.

Парапет лесвічнага пралёта гасцініцы «Масква». Фота з сайта varlamov.ru.

Як выглядаў пралёт у гасцініцы «Масква». Фота з сайта varlamov.ru.

Такім чынам, пачынаючы штохвілінны адлік часу, які падаецца ў спецпаведамленні трэцяга сакрэтна-палітычнага ўпраўлення НКВД, начальнікам якога з’яўляўся Мікалай Гарлінскі, мы ведаем, што Янка Купала выйшаў з нумара гасцініцы, у якім жыў Міхась Лынькоў, прыкладна ў 22 гадзіны 10 хвілін. Праз 20 хвілін, у 22.30, цела народнага паэта апынулася на лесвічнай пляцоўцы першага паверха гасцініцы. Ніякіх звестак пра тое, па якой прычыне Янка Купала выйшаў з нумара і з кім знаходзіўся ўвесь гэты час, у нас няма. Ёсць толькі інфармацыя НКУС, якая інфармуе Лаўрэнція Берыю пра няшчасны выпадак.

Што сабой уяўляе спецпаведамленне, падпісанае начальнікам сакрэтна-палітычнага ўпраўлення НКВД СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Мікалаем Гарлінскім (сапраўднае прозвішча — Дрышчаў)?

«28 июня в 22 часа 30 минут в гостинице «Москва» упал в лестничную клетку и разбился на смерть народный поэт Белоруссии Луцкевич Иван Доминикович, 1882 года рождения, литературный псевдоним Янка Купала.

Предварительным выяснением обстановки падения никаких данных, свидетельствующих о насильственной смерти или самоубийстве, не установлено…

Примерно в 21 час Луцкевич был приглашен в комнату 1034 (десятый этаж той же гостиницы) к председателю Союза советских писателей Белоруссии Лынькову… где присутствовал там же писатель Крапива, редактор газеты «Красноармейская правда» Миронов… зав. отделом редакции «Известия» Войтинская…

Примерно в 22 часа Войтинская и Крапива из номера ушли, и минут через 10 после них вышел Луцкевич.

Момент и обстоятельства падения Луцкевича никто не видел. Можно предполагать, что упал он с 9-го этажа, так как начиная с 7-го этажа в лестничной клетке обнаружены капли крови…

Следствие ведет военный прокурор гор. Москвы».

Дакумент унутрыведамасны, не сакрэтны, надрукаваны ў чатырох экзэмплярах. Першы — застаўся ў сакратарыяце сакрэтна-палітычнага ўпраўлення, астатнія — наркаму. Калі б мы мелі экзэмпляр, на якім ёсць рэзалюцыя Берыі, мы дакладна б ведалі, ці інфармаваў наркам Сталіна і Молатава. Таму сцвярджаць, як гэта зрабілі некаторыя даследчыкі трагічнай смерці Янкі Купалы, што копіі былі высланы вышэйпамянёным кіраўнікам, нельга. Надпіс у дакуменце пра «разослать: т. Сталину, т. Молотову» зроблены сакратарыятам упраўлення дзеля зручнасці наркаму па інфармаванні кіраўнікоў краіны.

Змест спецпаведамлення, магчыма, складзены адвольна, высілкамі аператыўнікаў НКУС, якія дзяжурылі ў той вечар у гасцініцы, ці, наадварот, ён быў запазычаны з заключэння дзяжурнай следчай групы ваеннай пракуратуры. Пакуль што гэта невядома. Аднак, калі пагадзіцца з тым, што смерць Янкі Купалы, як, дарэчы, і любога іншага чалавека, расследуецца толькі органамі пракуратуры, бо гэта іх паўнамоцтвы, можна меркаваць, што папярэдняе высвятленне абставінаў падзення паэта ў лесвічны пралёт праводзілася ваеннай тэрытарыяльнай пракуратурай і што менавіта першапачатковая версія дзяжурнай групы, якая аглядала месца здарэння, і была ўзята за аснову аператыўнікамі НКУС, у якой значылася, што «ніякіх дадзеных, якія б сведчылі пра гвалтоўную смерць ці самазабойства, не выяўлена». Па сутнасці, Лаўрэнцію Берыю было паведамлена, што з Янкам Купалам здарыўся няшчасны выпадак.

Аналізуючы шэраг фактаў, у якіх расказваецца пра няшчасныя выпадкі з людзьмі ў лесвічных пралётах, я адзначыў тыповыя сітуацыі, падчас якіх здаралася няшчасце. Першая і найбольш распаўсюджаная з іх звязана з людзьмі, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане, другая — калі людзі, часцей падлеткі, гарэзнічалі паміж сабой ці імкнуліся выкарыстоўваць лесвіцы для слізгання па парэнчах, і трэцяя — калі чалавеку раптоўна станавілася млосна.

Якія з гэтых варыянтаў можна «прымерыць» да трагічнай смерці Янкі Купалы? У той дзень, як гэта сцвярджаецца ў спецпаведамленні НКВД, паэт выпіў шмат шампанскага, быў абсалютна п’яны, таму, напэўна, і мог зваліцца ў лесвічны праём.

Другая сітуацыя са слізганнем народнага паэта па парэнчах лесвіцы вельмі сумніўная. Застаецца трэцяя: Янка Купала адчуў сябе дрэнна, страціў раўнавагу, і яго павяло ўбок, на парэнчы.

Але ўсе гэтыя версіі недапушчальныя, паколькі ў спецпаведамленні гаворыцца пра кроплі крыві «ў лесвічнай клетцы сёмага паверха гасцініцы». Заўважце, кроплі крыві не на лесвічнай пляцоўцы ці на прыступках, а менавіта ўнутры: «у лесвічнай клетцы». З гэтага факта і трэба сыходзіць, шукаючы сапраўдную прычыну смерці класіка. Не ведаю, з якой нагоды сцвярджаецца ў спецпаведамленні НКВД, што паэт «упал с 9-го этажа, так как начиная с седьмого этажа в лестничной клетке обнаружены отдельные капли крови», але, выслухаўшы многіх экспертаў-крыміналістаў, я больш схіляюся да таго, што Янка Купала ўпаў у лесвічны праём менавіта з пляцоўкі паміж восьмым і сёмым паверхам. Чаму? Па-першае, пад уздзеяннем сваёй сілы цяжару кроплі крыві не могуць падаць адлегласцю ў два пралёты па ўскоснай лініі, яны хутка выраўніваюцца і ляцяць уніз на гарызантальную плоскасць вертыкальна. У выпадку са смерцю паэта яны павінны былі дасягнуць пляцоўкі першага паверха, якраз каля стойкі адміністратара. Таму, зыходзячы з гэтай высновы, відавочна адна версія трагічнай смерці класіка. На пляцоўцы паміж восьмым і сёмым паверхам яго нехта моцна ўдарыў у твар. Толькі ў такім выпадку кроплі крыві маглі распырскацца і дасягнуць унутраных сценак лесвічнай клеткі, а сам Янка Купала, калі ён стаяў непадалёк ад парэнчаў ці абапіраўся на іх, мог зваліцца, альбо яму дапамаглі зляцець уніз.

Хто мог гэткім чынам паступіць з паэтам, застаецца загадкай. Ёсць некалькі варыянтаў, аднак, штораз перачытваючы артыкул Настассі Зелянковай «Мне бацька яшчэ казаў: «Купала? Дык яго нашы хлопцы забілі! Быў загад ліквідаваць», у якім аўтар бярэ інтэрв’ю ў гісторыка Анатоля Тараса, я пачынаю верыць, што і гэта версія забойства Янкі Купалы мае права на расследаванне.

«Яшчэ калі я быў 13-гадовым падлеткам, — прызнаецца Анатоль Тарас, — мой бацька Яўхім, які ў 1942—1944 гадах служыў спачатку ў Цэнтральным, а потым у Беларускім штабе партызанскага руху, калі неяк зайшла гаворка пра Купалу, раптам сказаў: «Купала? А, паэт. Я знаў яго асабіста. Яго нашы хлопцы забілі!» — «Як забілі?» — «Ну, быў загад ліквідаваць».

Словы «дык яго нашы хлопцы забілі», мне падаецца, адносяцца да падраздзялення НКВД Васіля Сергіенкі, якое было прыкамандзіравана ў Цэнтральны штаб партызанскага руху, дзейнасцю якога кіраваў Панцеляймон Панамарэнка. Ці не рэалізавалася тут даўняя мара першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі, якую ён выказваў Сталіну наконт «варожай» дзейнасці Янкі Купалы? Ці не здзейснена тут планавая арганізацыя забойства паэта шляхам імітацыі «няшчаснага выпадку»? Мо таму і ў спецпаведамленні катэгарычна заяўляецца пра выключэнне забойства і самазабойства, а «няшчасны выпадак» падмацоўваецца шчодрым распіццём шампанскага ў нумары Купалы і Лынькова?

Гэта версія вынікае і са сведчання жонкі Міхася Лынькова пра тэлефонны званок, які быў ад літоўскай разведчыцы Ірэны. Спецрадыстка, якая была на службе ў НКВД Цэнтральнага штаба партызанскага руху, мабыць, і была той жанчынай, якая хутка збягала са сходаў, калі ў калідорах гасцініцы пачуўся ажыўлены гоман.

На жанчыну, якая у той вечар размаўляла з Янкам Купалам, стоячы на сходах, спасылаецца і Пятро Глебка, які гутарыў з дзяжурнай па паверсе адразу пасля здарэння. Аднак момант, падчас якога Янка Купала зляцеў у лесвічную клець, застаўся не заўважаным.

Загадкай застаецца і яшчэ адзін дакумент. Маю на ўвазе афіцыйны зварот сакратара ЦК КП(б) Гарбунова да начальніка першага аддзела трэцяга сакрэтна-палітычнага ўпраўлення НКВД СССР Максіма Бененсона на другі дзень пасля смерці Янкі Купалы. Ён просіць «впустить членов правительственной комиссии по организации похорон в опечатанный 414-й номер гостиницы «Москва», где жил поэт, чтобы взять для покойника «белье, сорочку и галстук».

З першага погляду, гэта абсалютная бяссэнсіца. Справа ў тым, што працэсуальныя дзеянні, якія праводзіліся следчай групай ваеннай пракуратуры, не маглі ніякім чынам даваць дазвол іншаму ведамству, у нашым выпадку — НКВД, апячатваць пакой Янкі Купалы. Гэта прэрагатыва толькі следчага. У юрыдычнай практыцы такога не можа быць.

Звернем увагу яшчэ на адну дэталь. Асноўнай задачай першага аддзела трэцяга ўпраўлення, які ўзначальваў Максім Бененсон, была барацьба з рэшткамі антысавецкіх палітычных партый і арганізацый. Аператыўнікі займаліся распрацоўкай праватрацкісцкага падполля і выключаных з ВКП (б) па палітычных матывах, сем’яў рэпрэсіраванага праватрацкісцкага актыву і асоб па адмысловым спісе.

Калі дапусціць, што Янка Купала быў у гэтым спісе па прычыне дачынення яго пераблытанага прозвішча — не Луцэвіча, а Луцкевіча, тады можна яго аднесці да асоб па адмысловым спісе.

Чытайце пра гэта таксама: Таямніца гібелі Купалы: ці насамрэч пераблыталі Луцэвіча з Луцкевічам, або Вершнік без галавы

Дарэчы, што тычыцца ўзгадкі Янкі Купалы ў службовых дакументах НКУС пад прозвішчам Луцкевіч.

Расціслаў Платонаў, беларускі навуковы супрацоўнік, піша: «В марте 1926 года ЦК КПБ принял постановление «О работе среди интеллигенции», в соответствии с которым вся интеллигенция республики по своим политическим взглядам была поделена на группы. Третьей группой была названа та, которая хотя и «лояльна», работает с Советской властью, однако границы, отделяющей её от диктатуры пролетариата, не перешла — в силу «мелкобуржуазной природы». Чтобы не подвергаться «национал-демократическому перерождению», постановление требовало усиливать влияние особенно на эту группу, укреплять руководство учреждениями культуры, редакциями газет, литературными объединениями. На его основе специальная комиссия по интеллигенции начала проверку состава и очистку учреждений науки, культуры, образования от классово чуждых элементов. Предложения комиссии с характеристиками работников, составленными на основе сведений ГПУ, представлялись в бюро ЦК. В рассматривавшемся в декабре 1926 года таком списке только по Инбелкульту насчитывалось 14 фамилий с «компрометирующими» данными». Относительно Купалы было записано: «7. Луцкевич Иван (Янка Купала) — левонароднический уклон, член ИБК, член Прав. Терминолог. Комиссии…».

Далей чытаем характарыстыку складу дэлегацыі Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР у Маскве са спецпаведамлення сакрэтна-палітычнага аддзела Галоўнага ўпраўлення НКУС СССР «О ходе подготовки к I Всесоюзному съезду Союза советских писателей» 12.08.1934 года. (*7)

Пад другім нумарам — Янка Купала: «Луцкевич И.Д., белорусский народный поэт, беспартийный. Активный лидер национального демократизма. Его квартира была местом постоянных сборищ нацдемов. Находился в тесной связи с осужденными членами «Белорусского национального центра» Рак-Михайловским, Жиком и др. Группирует вокруг себя нацдемовски настроенных».

І нарэшце трэцюю згадку прозвішча паэта — Луцкевіч (аж шэсць разоў?) — мы знаходзім у спецпаведамленні НКВД пасля трагічнай смерці.

Мне падаецца, што разгадку памылковага напісання прозвішча Янкі Купалы патрэбна шукаць у агентурна-аператыўнай справе, заведзенай на паэта, магчыма, з часоў ГПУ ў Беларусі. Аргштатны работнік пазначыў заведзеную справу на паэта нумарным знакам на вокладцы, а ўнутры напісаў памылковае прозвішча — Луцкевіч. Матэрыялы, якія назапашваліся ў АГПУ-НКВД Беларусі, абавязкова капіяваліся для цэнтральнага ведамства ў Маскве. Таму, калі здарылася трагедыя з Янкам Купалам, спецпаведамленне НКВД пісалася не з дакументаў, якія былі пры ім ці сярод яго рэчаў у гатэльным нумары, а з сакрэтнай справы, якая захоўвалася ў другім аддзеле сакрэтна-палітычнага ўпраўлення НКВД СССР. У той час яго ўзначальваў маёр дзяржаўнай бяспекі Віктар Ільін, пазней ён стаў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР і нават яго сакратаром аж да 1977 года. Работа гэтага падраздзялення была скіравана на аператыўную распрацоўку антысавецкіх фарміраванняў сярод акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў і навуковых супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў украінскай, беларускай Акадэміі навук, другіх філіялаў і базаў, падведамасных Акадэміі навук СССР, а таксама сярод пісьменнікаў, работнікаў выдавецтваў і мастацтва.

Зыходзячы з гэтых дакументаў, даводзіцца меркаваць, што Янку Купалу, магчыма, забілі таемна, шляхам арганізаванай імітацыі пад здарэнне з «няшчасным выпадкам». Аднак, калі быць справядлівым, сёння, не маючы іншых дакументаў, якія тычацца здарэння з паэтам, нельга адмаўляць яшчэ і выпадковага забойства па неасцярожнасці, не заўважаным сведкамі. Адна з гэткіх версій падаецца пісьменнікам Віктарам Арцем’евым з Магілёва, які спасылаецца на аповед памерлага Аляксея Пысіна пра канфлікт дзяўчыны-афіцыянткі з Купалам на лесвіцы ў той вечар. У гэткую гісторыю, а таксама ў іншыя можна верыць, пакуль не з’явяцца афіцыйныя дакументы расследавання трагічнай смерці паэта.

Віктар Патапенка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Сцягі на ветры дакраналіся і гладзілі нашыя натхнёныя твары»
«Салідарнасць»: рух, які змяніў свет і гісторыю
«Як бачым, ніхто голы ў палонку не лезе»
Правільны пармезан слухаюць
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
Асноўнае за 26 студзеня: моцныя снегапады, прызнанні правакатаркі з пікета Ціханоўскага, новыя кадравыя прызначэнні
Школа і дзіцячы сад у Фрунзенскім раёне застануцца ў сераду без ацяплення

Пуцін пагаварыў з Байдэнам упершыню пасля выбараў у ЗША
«Мне матам тлумачылі, хто ў гэтай краіне доктар, а хто — не»: анколаг Пятроўская расказала пра сваё затрыманне пасля выхаду з «Ладэ»
Максім Вінярскі стаў падазраваным у справе аб закліках да масавых беспарадкаў
Як перадаць вестачку палітвязню, калі лісты і тэлеграмы не даходзяць? Ёсць надзейны спосаб
Магілёўца будуць судзіць за вывешаны на балконе сцяг

Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка
«Нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі». Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут»
Усяго патроху
Паглядзіце, колькі снегу выпала на захадзе краіны ФОТА
У Іспаніі знайшлі крыштальны кінжал, якому 5 тысяч гадоў
Пасля смерці 10-гадовай дзяўчынкі Італія загадала ЦікТоку выдаліць непаўналетніх карыстальнікаў 
Кот збег з дому і прайшоў 40 кіламетраў да месца свайго нараджэння
Расследаванне Навальнага пра палац Пуціна набрала 70 мільёнаў праглядаў 
У Віцебску вызначыліся з датай «Славянскага базару»

На Шры-Ланцы заразілася каранавірусам міністарка здароўя, якая піла магічны сіроп ад кавіду
У мінскім заапарку ўпершыню вылупіліся 15 змей
Спорт
Сёння ІІХФ вызначыць месца правядзення ЧС па хакеі замест Беларусі: ёсць тры варыянты
Беларусы выйгралі ў Паўночнай Македоніі ў апошнім матчы на ЧС па гандболе
Беларусы згулялі ўнічыю са Швецыяй на ЧС па гандболе, перамагаўшы +8
Трэнер Алег Дулуб вярнуўся ў «Крумкачы»
Фазель: Разумелі, што апазіцыя ў Беларусі выкарыстае ЧС у сваіх мэтах
На ЧС па гандболе беларусы прайгралі Егіпту і страцілі шанцы на плэй-оф
Мінск пазбавілі яшчэ аднаго спартыўнага чэмпіянату

Агучаныя максімальныя заробкі, якія змогуць атрымліваць беларускія футбалісты
Здарэнні
Цыклон «Ларс» абясточыў 284 населеныя пункты
Зніклых у Мінску школьнікаў знайшлі і перадалі бацькам
У Калінкавічах памерла 32-гадовая жанчына, на якую ў лазні выліўся кацёл з кіпнем
У Хойніцкім раёне хлопец спрабаваў за ноч скрасці тры аўтамабілі. Не атрымалася ніводнага
На БелАЭС застрэліўся 18-гадовы салдат
У лабавым сутыкненні легкавіка і МАЗа ў Іванаўскім раёне загінулі два чалавекі
У Лідзе ў кватэры знайшлі целы траіх загінулых
Карысная інфа
Мінскія ўлады паведамілі пра пахаладанне да вечара і магчымую галалёдзіцу
У сераду — моцны снег, завіруха і яшчэ і галалёдзіца
У Брэсце за суткі выпала столькі снегу, як бывае за палову месяца
Сіноптыкі: 26 студзеня — дождж са снегам

Цыклон «Ларс» нясе ў Беларусь дажджы, снягі і завірухі
Здароўе
Мутацыі каранавіруса: ці мае сэнс вакцынацыя, калі з'яўляюцца новыя штамы?
Навукоўцы сцвярджаюць, што знайшлі прэпарат ад кавіду, які ў 30 разоў больш эфектыўны за рэмдэсівір
У СААЗ спрагназавалі будучыню каранавіруса
У якім парадку людзей будуць вакцынаваць ад кавіду ў Германіі
Мова
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
«Я ледзь не памёр, але назаўсёды запомніў, што такое «бэз». Спявак Майкл Соул расказаў, як вучыў беларускую мову на трэнажорах
Аўто
Важныя змены для кіроўцаў: першы раз на год не будуць штрафаваць за паркоўку, няпропуск пешахода ці падачу гукавога сігнала
Усе абмяркоўваюць, што Васкрасенскі купіў аўто за $100 тысяч. Разбіраемся
Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж
Кіраўнік Акадэміі навук: Беларусь гатовая выпускаць цалкам свой электрамабіль
Эканоміка
Галоўчанка заявіў пра «пошук рашэнняў па энергарынках у ЕАЭС»
Даляр сёння вырас адразу на дзве капейкі, а еўра — на паўтары
Санаторый у Юрмале, што належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, не трапіў пад санкцыі
Белстат: Сярэдні заробак за снежань — 1474 рублі «бруднымі»
Меркаванні
Віктар Марціновіч пра фільм «Дарагія таварышы»: У ім, як у люстэрку, вы пазнаеце нашы падзеі і скаланецеся
«Самы страшны дзень быў учора — з мехам на галаве». Беларус-юрыст Навальнага распавядае пра затрыманне, дэпартацыю, пратэсты і палац Пуціна
Вядомы адвакат даў восем парад, як сябе правільна паводзіць на допыце ці апытанні
У Расіі пратэст вырваўся ў рэгіёны — галоўнае за 23 студзеня
Гісторыя
«Сцягі на ветры дакраналіся і гладзілі нашыя натхнёныя твары»
Правільны пармезан слухаюць
«Салідарнасць»: рух, які змяніў свет і гісторыю
«Ты ўжо, чытач, мне выбачай!» Як беларусы да ветру хадзілі ў старыя добрыя часы
«Як бачым, ніхто голы ў палонку не лезе»
Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася
Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі
Культура
Адзін з самых загадкавых фільмаў у гісторыі кіно «Малхоланд Драйв» выходзіць у пракат. Чаму на яго абавязкова трэба схадзіць?
Новая кніга «Кнігазбора»: дакументальная аповесць пра Адама Станкевіча ад Леаніда Дранько-Майсюка
«Беларусьфільм» зрабіў першы ў сваёй гісторыі поўнаметражны мультфільм — і ён заснаваны на кнізе Давыдзькі
У Магілёўскім драмтэатры — новы рэжысёр
Экс-кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін стаў дырыжорам Белдзяржфілармоніі
Студыя Pixar зняла мультфільм «Душа» пра жыццё пасля смерці
Музыкант Цім Суладзэ пакінуў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў Літве
Навука і тэхналогіі
Як пандэмія прывяла да QR-рэвалюцыі
Google адрокся ідэі раздаваць інтэрнэт з паветраных шароў
Ілан Маск прапаноўвае $100 мільёнаў таму, хто створыць эфектыўную сістэму па змяншэнні вугляроднага газу ў атмасферы
Беларускі «канкурэнт Tinder» стаў прадуктам дня на Product Hunt
Навукоўцам стала вядома, як будзе выглядаць наступны суперкантынент Зямлі
Nokia і Google аб'ядналіся з мэтай стварэння інфраструктуры для 5G

Навукоўцы: Зямлі пагражае новы ледавіковы перыяд
Bloomberg: Здаецца, вакцына Sputnik V лепшая за кітайскую Coronavac
Каханне і сэкс
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Квенцін Таранціна ўпершыню стаў бацькам
Свет
Пяскоў: Некарэктна называць імёны бізнэсоўцаў, якія валодаюць «палацам» у Геленджыку
Пуцін пагаварыў з Байдэнам упершыню пасля выбараў у ЗША

Прэзідэнт Таджыкістана заявіў пра адсутнасць у краіне каранавіруса
Сусветныя ледавікі растаюць хутчэй, чым калі-кольвек за ўсю гісторыю назіранняў
У Эстоніі цырымонію прысягі новага ўрада правялі з узыходам сонца ФОТЫ
Хронікі і лічбы расійскіх пратэстаў
Байдэн сумняваецца ў поспеху імпічменту Трампа

Пуцін пракаментаваў фільм-расследаванне пра палац у Геленджыку
Пуцін заявіў пра магчымае зняцце абмежаванняў па каранавірусе
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Асноўнае за 26 студзеня: моцныя снегапады, прызнанні правакатаркі з пікета Ціханоўскага, новыя кадравыя прызначэнні
«Мне матам тлумачылі, хто ў гэтай краіне доктар, а хто — не»: анколаг Пятроўская расказала пра сваё затрыманне пасля выхаду з «Ладэ»
Адзін з самых загадкавых фільмаў у гісторыі кіно «Малхоланд Драйв» выходзіць у пракат. Чаму на яго абавязкова трэба схадзіць?
Паглядзіце, колькі снегу выпала на захадзе краіны ФОТА
Мутацыі каранавіруса: ці мае сэнс вакцынацыя, калі з'яўляюцца новыя штамы?
Кітай паабяцаў Лукашэнку «патрэбную колькасць» COVID-вакцын
Як пандэмія прывяла да QR-рэвалюцыі
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка
«Нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі». Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут»
Бацькі прасілі адпусціць сына — усіх траіх забралі на Акрэсціна і далі максімальна магчымыя суткі
Хто такі Аляксандр Вальфовіч, які ўзначаліў Раду бяспекі? 
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Віншавальныя боксы! Vбокс Віншавальная "жывая" паштоўка з дастаўкай на дом
Відыя віншаванне з Днём нараджэння анлайн! Видео Поздравление с Днём рождения онлайн!
Імпрэзы, Вечарыны, Урачыстасці, Святы, Нагоды Па-беларуску пад ключык
Віншаванне па-беларуску ад вясёлага шляхцюка і музыкаў: Вяселле, Юбілей, Карпаратыў
Вядоўца па-беларуску Вяселле, Юбілей, Карпаратыў, Хрэзьбіны, Віншаванні
Сустрэча гасцей па-шляхецку
Віншаванне на даму! Юбіляр, імяніннік, маладыя, шаноўны госць, бяседа!
Грузчик на производство шоколада вахтовый метод
Грузчик в Минск срочно
Рабочие (мужчины и женщины) на производство макаронных изделий
Фота / Відэа
Пачынаў з «Зоны Х», даў дарогу азаронкам, а цяпер узначаліў Сталічнае тэлебачанне — гісторыя поспеху Кірыла Казакова
«Напісаў, што мы павянчаемся, калі вернецца. Бо мы праз столькі прайшлі, што нашы адносіны наўрад ці штосьці зломіць» — гутарка з жонкай Ігара Лосіка
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Анекдот. Вас у 2020-м па 23.34 прыцягвалі?
Самае чытанае
«Мне матам тлумачылі, хто ў гэтай краіне доктар, а хто — не»: анколаг Пятроўская расказала пра сваё затрыманне пасля выхаду з «Ладэ»
Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка
Вядомы адвакат даў восем парад, як сябе правільна паводзіць на допыце ці апытанні
У камандзе Латушкі замена — новы адказны за спорт. Даведаліся, чаму сышла Герасіменя
Літоўскія СМІ: Віленскі фонд «Дапамога» Наталлі Калегавай выкарыстоўваў махлярскія схемы, каб зарабіць на размяшчэнні беларускіх эмігрантаў
Самае лайканае
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
«Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы
Вядомы адвакат даў восем парад, як сябе правільна паводзіць на допыце ці апытанні
У Максіма рухаецца толькі кісць адной рукі, а ён у 20 год купіў вялізную кватэру ў Мінску і заахвочвае іншых не сядзець на дупе. Шчыры маналог 
Гарачыя тэмы
Усе абмяркоўваюць, што Васкрасенскі купіў аўто за $100 тысяч. Разбіраемся
Інтэрв'ю з актрысай Валянцінай Гарцуевай — пра мужа, прапановы аб працы, афіцыйны Купалаўскі і жыццё ў страху
Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка
Новая «Наша гісторыя»: Соф'я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы
«Білі, дубінку ў ж*пу засоўвалі». Жыхар Мінска ў судзе заявіў пра нялюдскія здзекі ў Ленінскім РУУС
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
Арыштаваны праваабаронца Леанід Судаленка: Аплачваць чужыя штрафы — не злачынства
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх